галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Адбылося адзначэньне ўгодкаў наданьня Магдэбурскага права ды паўстаньня 1661 году (фота)
На выходных дэмакратычная грамадзкасьць Магілёва адзначыла 430-годзьдзе наданьня гораду Магдэбурскага права.

Адбылося адзначэньне ўгодкаў наданьня Магдэбурскага права ды паўстаньня 1661 году (фота) У памяшканьні „Кола сяброў” адбылася сьвяточная вечарына, арганізаваная Таварыствам беларускай мовы імя Францыска Скарыны (ТБМ). У якасьці вядучага імпрэзы выступіў старшыня гарадзкой арганізацыі ТБМ Алег Дзьячкоў.

Гіторыкі Ігар Пушкін і Аляксандар Агееў распавялі прысутным пра асаблівасьці магрдэбурскага права ў Магілёве, акалічнасьці атрыманьня і пашырэньня яго ў горадзе. Трэба аддаць належнае выступоўцам — іхныя прамовы не нагадвалі нудныя лекцыі, слухаліся весела і цікава.

Потым сьпавалі барды Ігар Мухін і Васіль Аўраменка, чытала нямодныя вершы па-беларуску Тацьцяна Барысік і модныя апавяданьні на трасянцы Анка Упала. Экспрэсіўна выступіла з паэмай „Курган” Янкі Купалы былая акторка і выкладчыца Вучэльні культуры Ліля Кузьменка. Закрываў вечарыну выкладчык матэматыкі коласаўскага ліцэю Міхась Булавацкі. Ён выклікаў шчырыя аплядысмэнты прысутных уласным перакладам на беларускую мову верша Аляксандра Баля.

Магдэбурскае права надалі Магілёву ў 1577 годзе. Гэта дазволіла стварыць выбарныя ворганы самакіраваньня і гарадзкі суд — магістрат. Па прывілеях, якія атрымаў Магілёў, ён саступаў толькі сталіцы Вялікага Княства Літоўскага — Вільні. Магдэбурскае права ў горадзе ліквідавалі пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай і акупацыі ўсходняй Беларусі Расеяй.

Ян Маўзэр, Радыё Рацыя

Адбылося адзначэньне ўгодкаў наданьня Магдэбурскага права ды паўстаньня 1661 году (фота)

Адбылося адзначэньне ўгодкаў наданьня Магдэбурскага права ды паўстаньня 1661 году (фота)

Адбылося адзначэньне ўгодкаў наданьня Магдэбурскага права ды паўстаньня 1661 году (фота)

Адбылося адзначэньне ўгодкаў наданьня Магдэбурскага права ды паўстаньня 1661 году (фота)

Адбылося адзначэньне ўгодкаў наданьня Магдэбурскага права ды паўстаньня 1661 году (фота)

12:02 31.01.2007
#1 написал: Norm (28 лістапада 2011 07:17)
Woot, I will cetarinly put this to good use!
#2 написал: kyinrgwc (29 лістапада 2011 21:03)
opYqTz , vabdofkzuoqz, [link=http://jggxdctezpic.com/]jggxdctezpic[/link], http://hkqzogmewkci.com/
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы