Магілёў мае новы, гэтым разам беларускамоўны, сайт — набраўшы ў браўзэры адрас www.mahilou.org, трапім на старонку мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Ф. Скарыны.Цікавай выглядае гісторыя яе стварэньня. Па словах кіраўніка гарадзкой арганізацыі ТБМ Алега Дзьячкова, за апошні год у таварыства ўступілі з паўсотні новых сябраў, якіх ён нават ня бачыў на ўласныя вочы. Калі вырашыў пазнаёміцца з кожным асабіста, то патрапіў на трох студэнтаў Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту. Вось гэтыя маладыя хлопцы і прапанавалі свае паслугі ў стварэньні электроннай візыткі. На ўвасабленьне ідэі ў жыцьцё спатрэбіўся ўсяго месяц. Цяпер частка сайту працуе ў тэкставым рэжыме. А ў плянах — стварэньне архіву, базы фотаздымкаў ды электроннай бібліятэкі, што будзе складацца з самых рэдкіх кніжак. Моладзь зь нецярплівасьцю чакае запуску літаратурнай старонкі, дзе будуць разьмяшчацца творы маладых магілёўскіх паэтаў. Радыё Рацыя 18:19 12.02.2007 |