Магілёўская гарадская суполка ТБМ напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы даслала лісты падзякі тым дзяржаўным арганізацыям, якія выкарыстоўваюць беларускую мову ў сваёй працы.Лісты былі адрасаваныя аддзяленню Беларускай чыгункі, гарадскому тралейбуснаму ды аўтобуснаму паркам, а таксама Управе адукацыі і культуры Магілёўскага гарвыканкаму. * * * Міжнародны дзень матчынай мовы быў абвешчаны ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш ў 1999 годзе. Менавiта 21 лютага было абрана таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. На працягу трох апошніх стагоддзяў мовы выміраюць і знікаюць з узрастаючай хуткасцю. Сёння каля паловы ад 6000 моў, на якіх размаўляюць у свеце, знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Згодна з вынікамi апошняга перапiсу насельнiцтва, 74,5 % грамадзян Беларусi лiчаць роднай беларускую мову. Нягледзячы на гэта, па дадзеных манiторынгу лiнгвiстычнай камiсii Беларускага Хельсiнкскага камiтэта, беларуская мова сёння зведвае пэўныя цяжкасцi: яна амаль выключана са справаводства i з ужывання дзяржаўным чыноўнiцтвам; на жаль, адсутнiчае праграма падтрымкi i развiцця беларускай мовы; моваю большасцi масавых тэлеканалаў, рэкламы, вулiчных надпiсаў пакуль у асноўным з'яўляецца руская мова. Тым часам Міжнародны дзень матчынай мовы мае на мэце заахвочванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, талерантнасці і дыялозе. Па матэрыялах Радыё Свабода і ААН Беларускамоўная аб'ява ў Магілёве 14:17 21.02.2007 |