галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

А.Трусаў заклікае аб’явіць 2007 — Годам беларускай мовы
Старшыня Таварыства беларускай мовы (ТБМ) Алег Трусаў 21 лютага — у Міжнародны дзень роднай мовы — заклікаў грамадзянаў Беларусі прыкласьці намаганьні, каб 2007 год афіцыйна стаў Годам беларускай мовы.

Трусаў сказаў, што ў сувязі са 125-годзьдзем з дня нараджэньня клясыкаў беларускай літаратуры, Янкі Купалы і Якуба Коласа, ТБМ аб’явіла збор подпісаў аб аб’яўленьні 2007 году Годам беларускай мовы.

— З гэтай прапановай да кіраўніка дзяржавы зьвярнуліся ўжо дзясяткі тысячаў жыхароў Беларусі, — сказаў Трусаў. — Толькі тады, калі жыхары Беларусі пачнуць размаўляць з чыноўнікамі ўсіх узроўняў па-беларуску, у лепшы бок зьменіцца пазыцыя ўладаў у дачыненьні да роднай мовы.

Трусаў сказаў таксама, што ў шмат якіх месцах Беларусі пройдуць акцыі прысьвечаныя Дню роднай мовы, адзначаючы і той факт, што ўпершыню беларускія ўлады мала таго, што не перашкаджаюць у правядзеньні акцыяў, але і самі выступаюць ініцыятарамі іх.

Радыё Рацыя

15:06 21.02.2007
#1 написал: Idana (28 лістапада 2011 13:06)
Good points all anorud. Truly appreciated.
#2 написал: hmquphawxqv (28 лістапада 2011 17:25)
FT64sH <a href="http://qhndvdthdzyx.com/">qhndvdthdzyx</a>
#3 написал: lixmojrx (30 лістапада 2011 10:40)
DtoJHr , opvhcdrgegdw, [link=http://zicpfdkfnvxt.com/]zicpfdkfnvxt[/link], http://hzsgzpfxymeu.com/
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы