галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Новы праект на "2 канале"
Новы праект на "2 канале"З панядзелка, 19 сакавіка, распачаўся сумесны праект магілёўскага "2 канала" і мясцовай філіі ТБМ, прысьвечаны 125-годзьдзю Янкі Купалы.

Штодня пасьля заканчэньня выпуска навінаў жыхары Магілёва будуць чытаць вершы песьняра. Адзін дзень – адзін чалавек – адзін верш.

Вершы чытаюць магілёўцы – розныя і непадобныя – студэнты і школьнікі, настаўнікі і чыноўнікі, журналісты, музыкі, пэнсыянэры.

Плянуецца, што праект працягнецца да 7 ліпеня – дня нараджэньня Я.Купалы.

Застаецца нагадаць, што выпускі навінаў на "2 канале" пачынаюцца штодня па буднях а 18.30 і 21.30.

Тумаш Марцыбылін

00:14 22.03.2007
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы