галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Сяргей Украінка. Вершы
Дзе адшукаць замову
Ад абыякавасці да мовы?
Не да нямецкай,
Не да французскай –
Да сваёй,
Беларускай.
Стагоддзямі гнутай,
Чужынцамі моранай,
Пакутнай,
Магутнай,
Няскоранай…

Дзе адшукаць замову,
Каб – насцеж людскія душы,
Каб словы, як птушкі,
У чыстае неба ўпіліся
І праліліся вадою гаючай
Над Мінскам,
Над Брэстам,
Над Любчай?

Дзе адшукаць замову,
Каб нават дзед мой,
Бязмоўны,
“Путам падперазаны”,
Рукамі змазоленымі
Паказаў нам:
“Я задаволены!..”

Дзе адшукаць замову?..


* * *

Мне шкада вас, абкрадзеныя,
Безназоўныя брацці:
Вас выхоўвае дзядзіна,
А не родная маці.

Тая, крэўная, першая,
Што марнее ад звягаў,
Вас чакае, прыспешвае
Развітацца з няўвагай.
Развітацца са здрадаю,
У душы прыхаванай,
І замовіць спагадаю
Ёй пяклівыя раны.

Толькі…
Хіба ж вы цяміце,
Што любоў да Айчыны
І ў знявечанай памяці
Жыць па-людску павінна?!
Толькі
Хіба вы збочыце
З утаптанай сцяжынкі
І да болю захочаце
Заспяваць “Купалінку”?!.

Чэзне роду вяршаліна,
Што буяла спрадвеку.
Мураўёвы да сталіны
Пасміхаюцца ў пекле…

22:42 26.03.2007
#1 написал: Aileen (28 лістапада 2011 09:11)
I told my kids we'd play after I found what I neeedd. Damnit.
#2 написал: fxfbwkz (28 лістапада 2011 17:27)
VCpibf <a href="http://jxanggmbvcju.com/">jxanggmbvcju</a>
#3 написал: ubukcewx (29 лістапада 2011 21:32)
2QDVs7 , ztlhpehpihit, [link=http://qvlxsivmnskc.com/]qvlxsivmnskc[/link], http://zcerlnvdyetp.com/
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы