Таварыства беларускай мовы арганізуе курс лекцый у Магілёве па ўдасканаленьні беларускай мовы. Першыя заняткі былі зладжаныя 27 сакавіка. Чакаецца, што наступная лекцыя адбудзецца ў аўторак, 3 красавіка а 19.00.
Тэмы першых лекцый:
“Гісторыя складваньня двух стандартаў у літаратурнай мове (“наркамаўка” ды “тарашкевіца”)”.
"Традыцыі ва ўдасканаленьні правапісу (рэформы правапісу)".
Даведкі па тэлефонах:
Юля: +37529 7416441 (МТС) +37529 1465870 (Velcom)
Алег: +37529 388 35 61 16:35 29.03.2007 |