галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

ТБМ ладзіць выставу, прысьвечаную М.Багдановічу
ТБМ ладзіць выставу, прысьвечаную М.БагдановічуУчора ў сьценах 8-ай магілёўскай школы адкрылася выстава, прысьвечаная клясыку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу. Наведнікам прадстаўленыя здымкі й нататкі зь мясьцінаў, у якіх бываў паэт.

Выстава, што мае назоў “Сьцежкамі Максіма Кніжніка”, сталася вынікам летніх вандровак магілёўцаў па гарадах і вёсках, якія ўвайшлі ў старонкі біяграфіі Максіма Багдановіча. Удзельнікі падарожжаў наведалі Вільню, Горадню, Менск, Ракуцёўшчыну, а таксама Ялту, дзе ён пахаваны.

Арганізавала выставу Магілёўская гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

21:12 19.04.2007
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы