галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Арцём Арашонак запрошаны ў Магілёў
Арцём Арашонак запрошаны ў Магілёў У панядзелак, 14 траўня, Таварыства беларускай мовы ладзіць у Магілёве сустрэчу зь перакладчыкам і паэтам Арцёмам Арашонкам. У імпрэзе таксама возьме ўдзел акторка Беларускага Акадэмічнага тэатру імя Я.Коласа Валянціна Якубенка.

Адна з тэмаў сустрэчы -- угодкі рэфэрэндуму 1995 году, на якім была зьмененая дзяржаўная сымболіка, а расейскай мове нададзены дзяржаўны статус.

Імпрэза распачнецца а 19-ай гадзіне.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
24 03 36; +37529 388 35 61 (Алег)

Арцём Арашонак — выпускнік філялягічнага факультэту Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Ляўрэат конкурсу маладых літаратараў імя Натальлі Арсеньневай. Аўтар «Arche» і «Дзеяслова». Жыве ў Віцебску.

23:11 7.05.2007
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы