 Сёньня ў Магілёве адбылася імпрэза, у якой узялі ўдзел паэт, празаік і перакладчык Арцём Арашонак, а таксама акторка Нацыянальнага Акадэмічнага тэатру імя Я.Коласа Валянціна Якубенка. Сустрэчу арганізавала Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Арцём Арашонак нарадзіўся ў 1981 годзе ў Віцебску. У 2004 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці нямецкая й ангельская мовы. Арцём выявіў сябе як паэт, празаік і надзвычай плённа – у якасьці перакладчыка зь нямецкай мовы. Ягоныя творы друкаваліся ў газэтах “Наша Ніва”, “ЛіМ”, “Новы Час”, “Голас Радзімы”, у часопісах “Дзеяслоў”, “Маладосьць”, “Arche”, у калектыўным зборніку “12+1”. У 2007 годзе выдаў кніжку перакладаў Германа Гессэ “Сідхартха”. Фотарэпартаж Гл. таксама:Арцём Арашонак запрошаны ў Магілёў 23:56 14.05.2007 |