Сябры магілёўскага грамадзкага клюбу “Чароўны ўспамін” адкрылі 15 сэзон летніх аўтобусных вандровак. Першым населеным пунктам сёлетняга маршруту абраны ўкраінскі Чарнігаў. Абіраючы гэты горад у якасьці пункту прызначэньня, вандроўнікі кіраваліся патрэбамі сваёй гісторыка-краязнаўчай цікавасьці да суседзяў. Паездка мае на мэце вывучэньне сувязяў Чарнігава зь Беларусьсю ў далёкім мінулым, а таксама ў нядаўнім і ў найноўшым часе. За час існаваньня клюбу магілёўскія аматары гісторыі і вандраваньняў наведалі ўжо значную частку тэрыторыі Ўкраіны, ня кажучы пра Беларусь. Цяпер занатаваныя на фотакамэры чарнігаўскія месцы й сустрэчы магілёўцаў з украінскімі калегамі будуць чакаць сваёй дэманстрацыі на абавязковай справаздачнай выставе клюбу, якая традыцыйна адбываецца ўвосень, калі завяршаецца вандроўны сэзон. Але пакуль яшчэ да восеньскай справаздачы ёсьць шмат часу, які сябры “Чароўнага ўспаміну” плянуюць напоўніць новымі акцыямі. Ужо на гэтым тыдні яны займаюцца актыўнай падрыхтоўкай да “роварнай кругасьветкі” – агітацыйнай вандроўкі вакол Магілёва. Вандроўнікі мяркуюць прысьвяціць яе сёлетняму 740-годьдзю роднага горада. belngo.infoГл. таксама:Гарачы чэрвень з ТБМ!Запрашаем у Чарнігаў 9-10 чэрвеня 20:56 12.06.2007 |