галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Дзень чацьвёрты: прыход захоплівае новыя тэрыторыі (фота)
Учора ўвечары й сёньня раніцай у парку Горкага, дзе месьціцца Магілёўскае Замчышча, за пляцоўкай, адведзенай пад будаўніцтва праваслаўнага храму, зьявіліся новыя яміны глыбінёю да аднаго мэтру. Іх ужо каля дзясятка. Зноўку зьнішчаецца частка культурнага слою – вывезеная зямля не была дасьледаваная археолягамі.

Верагодна, прадстаўнікі праваслаўнага прыходу Сьвятых царскіх пакутнікаў і праведнікаў ХХ стагодзьдзя такім чынам намерваюцца пашырыць будаўнічую пляцоўку. Пад пагрозаю зьнішчэньня дрэвы, якія растуць побач з новымі ямінамі. Дазволу на іх сьпілаваньне ў будаўнікоў няма.

Цяпер праваслаўны прыход, які будуе храм-помнік, фактычна захапіў блізу 2/3 зямель парку Горкага.

Учора доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк склаў акт аб наўмысным зьнішчэньні нацыянальнага помніку археалёгіі й адправіў яго у наглядныя службы.

Акрамя таго, учора ўвечары на тэрыторыі Замчышча будаўнікамі незаконна быў затрыманы й дастаўлены ў міліцыю сябар Моладзевага грамадзкага аб’яднаньня “Гісторыка” Віталь Ругайн. Па словах хлопца, нават міліцыянтаў зьдзівілі неадэкватныя паводзіны прадстаўнікоў праваслаўнага прыходу.

Дзень чацьвёрты: прыход захоплівае новыя тэрыторыі (фота)


Дзень чацьвёрты: прыход захоплівае новыя тэрыторыі (фота)


Дзень чацьвёрты: прыход захоплівае новыя тэрыторыі (фота)



Гл. таксама:

Ігар Марзалюк: “З раніцы да вечара мы там сядзім”

Дзень трэці: замест культурнага слою – катлаван (фота)

Другі дзень руйнуецца культурны слой Замчышча (фота)

Магілёўская гісторыя вывозіцца на сьметнішча

12:58 22.06.2007
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы