галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь
Круглы стол па праблемах аднаўленьня цэнтру Магілёва
29 чэрвеня 2007 у 11.00 адбудзецца круглы стол “Вопыт (посьпехі і праблемы, складанасьці й пэрспэктывы) аднаўленьня гістарычнай часткі горада Магілёва”. Адрас: вуліца Ленінская, каля дому №56.

У рамках 5-ай міжнароднай навуковай канфэрэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасьць” браць удзел будуць прадстаўнікі абласной і гарадзкой адміністрацыі (аддзелаў архітэктуры й культуры), а таксама навукоўцы Алег Трусаў, Анатоль Грыцкевіч, Аляксандар Агееў ды іншыя.

Супрацоўнікі адміністрацыі разам з грамадзкасьцю абмяркуюць рэстаўрацыю вуліцы Ленінскай ды іншых гістарычных помнікаў цэнтральнай часткі Магілёва.


Гл. таксама:

Што замінае стварэнню адметнага іміджу Магілёва?

12:31 25.06.2007
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы