галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь
Алег Трусаў: "Горад без ратушы - не горад"
Алег Трусаў: "Горад без ратушы - не горад"Свята горада Магілева распачалося ўчора гістарычна: з V Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Магілеў: мінулае і сучаснасць”. Адметна, што адкрыццё прайшло ў новым, адноўленным гістарычным будынку УК МГЦКіВЧ. Сярод узельнікаў - гісторыкі, краязнаўцы, мастацтвазнаўцы, навукоўцы, якія прысвяцілі свае творчае жыццё Магілеву.

На канферэнцыі, якая ладзіцца ўжо другі дзень пры падтрымцы выканаўчай улады, адмяркоўваюцца пытанні дасягненняў культуры і адукацыі Магілёва, сацыякультурныя асаблівасці развіцця гарадскога насельніцтва, стан, вопыт, праблемы і метадычныя рэкамендацыі выкладання курсу “Магілёвазнаўства”, поспехі і праблемы, цяжкасці і перспектывы абнаўленні гістарычнай часткі горада Магілёва.

Што ж ўразіла навукоўцаў у Магілёве і што непакоіць у першую чаргу? Пра гэта расказаў археолаг, кандыдат гістарычных навук, Алег Трусаў.

“Што мяне ўразіла, дык гэта, мабыць, аднаўленне шальдачак са старымі назвамі вуліц. Такога нідзе больш няма. Я думаю, што добра было б, каб гэтую інфармацыю далі ў цэнтральныя газеты, параілі тое ж самае зрабіць і ў Мінску. Прыемна, што старыя назвы адноўнены па-беларуску, а Ленінская – па расійску. Хай так і будзе.

Вуліцу Садовую, як мне здаецца, трэба аднавіць цалкам. Ёсць фотаздымкі, малюнкі. Тады Магілёў быў найпрыгажэйшы горад у стылі мадэрна на тэрыторыі Беларусі. І калі аднавіць усе дамы, Магілёў будзе Пецярбургам. Не здарма ў тыя часы ваш горад называлі варыянтам паўночнай Пальміры. А паўночнай Пальмірай зваўся Пецярбург.

Яшчэ хвалюе аднаўленне Магілёўскай ратушы. Горад без ратушы - не горад. Магілёву -740 гадоў. І было б добра, каб менавіта ў гэтым годзе пачалі адбудоўваць ратушу. Я думаю, калі б кожны жыхар Магілева ахвяраваў дзесяць тысяч рублёў, пытанняў не было б. Дарэчы, нашы продкі так і рабілі. Ніякая дзяржава не займалася ўзвядзеннем цэркваў і касцёлаў. Багатыя альбо бедныя гараджане збіралі грошы і будавалі.

Непакоіць узвядзенне праваслаўнай царквы на замчышчы, дзе варварскі знішчаны культурны слой. Хвалюе яе знешні воблік, бо гэта царква можа сапсаваць Магілеў. Я б параіў аднавіць Багаяўленскі сабор. Есць здымкі, ілюстрацыі. Можна аднавіць старое, навошта будаваць новае, ды яшчэ там, дзе яго ніколі не было? А калі збудуюць нешта вялікае і страшнае, гэта знішчыць перспектывы Магілёва”.

Афіцыйны сайт Магілёўскага гарвыканкаму


* * *

Анонс

Сустрэча з Алегам Трусавым, прысьвечаная Магілёўскай школе дойлідзтва. Неўзабаве на сайце mahilou.org

17:18 29.06.2007
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы