галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь
Алег Трусаў сустрэўся з магілёўцамі (фота)
Алег Трусаў сустрэўся з магілёўцамі (фота)Кандыдат гістарычных навук, удзельнік міжнароднай канфэрэнцыі “Магілёў: мінулае й сучаснасьць” Алег Трусаў 28 чэрвеня ў залі абласной бібліятэкі сустрэўся з прадстаўнікамі магілёўскай грамадзкасьці. Тэма размовы – Магілёўская школа дойлідзтва.

Удзел у сустрэчы ўзялі айцец Сергій зь Мікалаеўскай царквы ды айцец Андрэй з Катэдральнага сабору.

Абмяркоўваючы сытуацыю вакол будаўніцтва новага праваслаўнага храму на тэрыторыі Магілёўскага замчышча, Алег Трусаў зазначыў, што на тым месцы лепш паставіць памятны знак і нічога не будаваць. “Спачатку неабходна аднавіць тое, што было. Новыя храмы трэба ствараць у Магілёўскай школе дойлідзтва, на першым месцы павінна быць беларуская культура”, –падкрэсьліў ён.

Алег Трусаў упэўнены – праз 40 год Беларусь будзе як Нідэрлянды: “Яшчэ 30 год таму, нягледзячы на свой аптымізм, ня мог падумаць, што ў Беларусі будзе адноўлена чатырыста храмаў і пабудавана сто новых”.

Напрыканцы размовы Алег Трусаў заклікаў рабіць усе новыя праекты з абмеркаваньнем шырокай грамадзкасьці й прапанаваў айцам разам аднавіць Пакроўскую царкву ў Магілёве.


Магілёўская школа дойлідзтва

Склалася ў 17-18 ст. грамадзкім і культавым дойлідзтве Магілёва. Фармаваньне самастойнай школы ў Магілёве вызначалася высокім узроўнем эканамічнага разьвіцьця, адноснай палітычнай незалежнасьцю горада, наяўнасьцю значных калектываў дойлідаў, жывапісцаў і іншых майстроў (акрамя архітэктурнай школы, у той час сфармавалася таксама самабытныя школы гравюры, іканапісу, жывапісу). У культурных адносінах Магілёў сынтэзаваў усходнія й заходнія плыні, якія спалучаліся зь мясцовымі традыцыямі й спрыялі стварэньню своеасаблівасьці мастацкай культуры. На першым этапе (17 ст.) вялікі ўплыў на творчасьць майстроў школы зрабіў стыль рэнэсанс, які вызначаўся багатым дэкорам ня толькі пры культавым, але й пры грамадзкім будаўніцтве. У 18 ст. школа разьвівалася ў стылі барока.

Найбольш значныя дасягненьні магілёўскай школы ў мураваным культурным дойлідзтве

Алег Трусаў сустрэўся з магілёўцамі (фота) Храмы звычайна будавалі крыжова-цэнтрычныя, з купалам пад сяродкрыжжам (Пакроўская ды Ўсьпенская цэрквы). Характэрная рыса збудаваньняў магілёўскай школы дойлідзтва – сынтэз структур старажытнарускіх 3-апсідных крыжова-купальных храмаў і заходнеэўрапейскіх 3-нэфавых базылік.

Найбольш выразна традыцыі школы ўвасобіліся ў Мікалаеўскай, Багаяўленскай і Спаса-Праабражэнскай цэрквах, у якіх крыжова-цэнтрычная кампазыцыя спалучалася з асымэтрычная базылікальнай, а архітэктурная дамінанта 2-х вежавы галоўны фасад быў аздоблены сыстэмай паярусна разьмешчаных рознай формы нішаў. Асноўную ролю ў інтэр’еры адыгрывалі розныя іканастасы, алтары, ківоты й іншыя элемэнты, вырашаныя ў традыцыях гэтак званай беларускай рэзі.

Адзіны помнік Магілёўскай школы дойлідзтва, які захаваўся да нашых дзён, – Мікалаеўская царква.

Алег Трусаў сустрэўся з магілёўцамі (фота) Алег Трусаў


Нарадзіўся ў 1954 годзе. Паходзіць зь мсьціслаўскай шляхты. Кандыдат гістарычных навук. Беларускі навуковы, палітычны, культурны й грамадзкі дзеяч. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня. Зараз старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Шырока вядомы дасьледчык беларускай архітэктуры й гісторыі матэрыяльнай культуры Сярэднявечча й Новага часу. Па гэтай тэматыцы напісаў больш за 10 навуковых работ і каля 250 артыкулаў.


Фотарэпартаж


Алег Трусаў сустрэўся з магілёўцамі (фота)
Алег Трусаў уручае сувэніры ад ТБМ айцу Сергію


Алег Трусаў сустрэўся з магілёўцамі (фота)


Алег Трусаў сустрэўся з магілёўцамі (фота)
Ля падмуркаў Багаяўленскага манастыра


Алег Трусаў сустрэўся з магілёўцамі (фота)
Падмуркі Багаяўленскага манастыра


Алег Трусаў сустрэўся з магілёўцамі (фота)
Багаяўленская царква й званіца. Здымак 1909 г.


Алег Трусаў сустрэўся з магілёўцамі (фота)


Алег Трусаў сустрэўся з магілёўцамі (фота)
Знаходкі на Замчышчы


Алег Трусаў сустрэўся з магілёўцамі (фота)
Ля падмуркаў кляштару бэрнардынаў


Алег Трусаў сустрэўся з магілёўцамі (фота)
Касьцёл Сьв. Антонія й кляштар бэрнардынаў. Зачынены ў 1865 г. царскімі ўладамі касьцёл. На фатаздымку пач. ХХ ст. храм стаіць без зруйнаваных у ХІХ ст. вежаў (будынак быў прыстасаваны пад архіў)


Алег Трусаў сустрэўся з магілёўцамі (фота)
Увечары Алег Трусаў наведаў Мікалаеўскі манастыр


Гл. таксама:

Алег Трусаў: "Горад без ратушы - не горад"

Штодня новыя археалягічныя знаходкі (фота)

Раскопкі працягнуцца й у нядзелю

Дзень чацьвёрты: прыход захоплівае новыя тэрыторыі (фота)

Ігар Марзалюк: “З раніцы да вечара мы там сядзім”

Дзень трэці: замест культурнага слою – катлаван (фота)

Другі дзень руйнуецца культурны слой Замчышча (фота)

Магілёўская гісторыя вывозіцца на сьметнішча

16:10 1.07.2007
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы