галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь
Беларускамоўная кляса можа адкрыцца ў Магілёве
Беларускамоўная кляса можа адкрыцца ў Магілёве У панядзелак адбылася сустрэча кіраўніка Магілёўскай суполкі Таварыства беларускай мовы Алега Дзьячкова з намесьніцай старшыні абласной управы адукацыі Сьвятланай Лявонавай. Адна з тэмаў размовы – адкрыцьцё беларускамоўных клясаў у Магілёве.

Па словах Сьвятланы Лявонавай, у вобласьці зараз 56% агульнаадукацыйных школ зь беларускай мовай навучаньня. Таксама яна зазначыла, што калі будуць заявы ад бацькоў, беларускамоўная кляса можа быць створана й у Магілёве.

Таварыства беларускай мовы мае намер згуртаваць усіх бацькоў Магілёва, якія сёлета хочуць аддаць сваіх дзяцей у клясу зь беларускай мовай навучаньня. Ужо ёсьць некалькі ахвочых. Калі вы таксама жадаеце далучыцца альбо маеце знаёмых, якіх павінна зацікавіць гэтая інфармацыя, тэлефануйце на нумар 24-03-36 ці 388-35-61 (Алег).


Гл. таксама:

Адбылася сустрэча з кіраўніком абласной управы адукацыі

01:53 10.07.2007
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы