галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь
Стварэньне беларускамоўнай клясы: новыя падрабязнасьці
У аўторак старшыня Магілёўскай суполкі ТБМ сустрэўся з прадстаўніцай гарадзкога ўпраўленьня адукацыі Тацьцянай Мяхотай. Падчас размовы былі абмеркаваныя пэрспэктывы адкрыцьця беларускамоўнай клясы ў Магілёве.

Як паведаміла Тацьцяна Мяхота, бацькам, якія жадаюць аддаць сваіх дзяцей у беларускамоўную клясу, неабходна напісаць заявы на імя начальніка ўпраўленьня адукацыі Магілёўскага гарадзкога выканаўчага камітэту Казлова Сяргея Мікалаевіча.


Гл. таксама:

Беларускамоўная кляса можа адкрыцца ў Магілёве

Адбылася сустрэча з кіраўніком абласной управы адукацыі

04:02 11.07.2007
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы