галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь
Маладыя магілёўскія фатографы арганізавалі выставу
З 8 па 31 жніўня ў Выставачнай залі па адрасе вул. Болдзіна, 1 – выстава “Untitled” маладых магілёўскіх фатографаў. Кошт квітку ад 500 да 1000 беларускіх рублёў.

Свае творы прадставілі не прафэсійныя фатографы, а маладыя людзі, для якіх фатаграфія – гэта не прафэсія й не прызваньне, а хобі, спосаб выяўленьня й спосаб стасункаў. Бальшыня аўтараў існуюць у фармаце “Internet-underground”, і яны ўжо пасьпелі зарэкамэндаваць сябе.

Ніводзін з фатографаў, з-за свайго ўзросту, ня здольны пакуль зрабіць індывідуальную выставу. Ніводзін ня можа сапернічаць у з “мэтрамі фатаграфіі”. Але недахоп прафэсіяналізму зь лёгкасьцю пакрываецца тым, чаго гэтак часта не хапае “профі” – нястрымным палётам фантазіі, сьмеласьцю ідэй, энэргіяй, драйвам.

Паводле morok.ru


21:20 10.08.2007
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы