Ф.Міхеенка: Тры заявы недастаткова для адкрыцьця групы
Таварыства беларускай мовы атрымала адказ ад намесьніка старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Фёдара Міхеенкі на просьбу падтрымаць кампанію па стварэньні групы ў садку й клясы ў школе зь беларускай мовай навучаньня. Як зазначана ў лісьце, дзеля эканамічнай мэтазгоднасьці адкрыцьця беларускамоўнай групы ў садку неабходна прынамсі 12 дзяцей. Нагадаем, напрыканцы ліпеня, калі быў адпраўлены зварот ТБМ, аддзелы адукацыі атрымалі тры заявы ад бацькоў, якія жадаюць выхоўваць дзяцей па-беларуску.