"На самым пачатку мы прэзэнтавалі выбраныя тамы з сэрыі “Бібліятэка Свабоды”, адказвалі на пытаньні, як зьяўляюцца гэтыя кнігі, хто іх робіць, дзе іх можна здабыць. Бібліятэцы Грамадзкага цэнтру мы падаравалі нашую калекцыю.
Людзі былі вельмі ўсьцешаныя пабачыць Уладзімера Арлова, бо многія слухалі гэтую перадачу на працягу таго году і трох месяцаў, як яна гучала, і адно з пытаньняў, якое задаецца – чаму такія кароткія апавяданьні пра кожнага з герояў? Уладзімер пераклаў усю “віну” на нас, на Радыё Свабода, сказаўшы, што яму дазволілі гаварыць у эфіры толькі дзьве хвіліны”.