У чацьвер адбылося паседжаньне актыву Магілёўскай гарадзкой суполкі Таварыства беларускай мовы. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пляны наступных мерапрыемстваў і вынікі дзейнасьці суполкі ў 2007 годзе.
Сярод іншага, было прынятае рашэньне стварыць маланакладнае друкаванае выданьне Магілёўскай арганізацыі ТБМ. Запрашаем чытачоў сайту да ўдзелу ў распрацоўцы канцэпцыі новай газэты. Свае прапановы назвы выданьня, рубрык, а таксама іншыя пажаданьні дасылайце на адрас zdymki@gmail.com 20:21 23.11.2007 |