галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Суполка ТБМ павіншавала транспартнікаў
Магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы павіншавала транспартныя службы гораду зь Міжнародным днём роднай мовы.

Віншавальныя паштоўкі атрымалі кіраўнікі гарадзкога аўтобуснага парку, тралейбуснага дэпо і Магілёўскага аддзяленьня Беларускай чыгункі.

Актывісты падзякавалі транспартным службам за выкарыстаньне ў сваёй працы беларускай мовы і выказалі спадзяваньне, што тыя будуць рабіць так і надалей.

Радыё Свабода


Гл. таксама:

Дзень роднай мовы – новая газэта "Ліцэйская Ніва"

Што будзе з беларускай мовай праз 50 гадоў?

Трусаў: Лёс роднай мовы залежыць ад кожнага

"Улада нічога ня зробіць, толькі людзі”

Зварот ТБМ з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы

22:17 21.02.2008
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы