галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

1 сакавіка: POMIDOROFF і Ўладзімер Казлоў
1 сакавіка: POMIDOROFF і Ўладзімер Казлоў У суботу 1 сакавіка а 17:00 у магілёўскім клюбе “Cuba” з канцэртам выступяць POMIDOROFF і GURREACTIVE. Спэцыяльны госьць – сучасны расейскі пісьменьнік, ураджэнец Магілёва Ўладзімер Казлоў.

Канцэрт адбудзецца ў межах пятай “Электраакустыкі” Цэнтру Жывога Року.

Кошт білетаў 7000 рублёў.

Пытайцеся па тэлефонах 2422782, 6252144, 8405088 альбо ў прыватных распаўсюднікаў ЦЖР.

Уладзімер Казлоў пра свой апошні візыт у Магілёў: “Я бываю там дастаткова часта, таму нейкага яскравага, новага ўражаньня (як, прыкладам, ад паездкі ў Менск пасьля трохгадовага перапынку) не было. Я ўжо прызвычаіўся да таго, што горад выглядае дастаткова сымпатычным і прыемным вясною й улетку й змрочным і дэпрэсіўным узімку."


1 сакавіка: POMIDOROFF і Ўладзімер КазлоўУладзімер Казлоў

Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў сярэднюю школу, паступіў у Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, адкуль сышоў пасьля трэцяга курса. Некалькі гадоў жыў у Менску, скончыў Менскі лінгвістычны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «ангельская мова», потым школу журналістыкі пры Ўнівэрсытэце штата Індыяна ў Блумінгтоне, ЗША. Піша прозу з 1998 году. З 2000 году жыве ў Маскве. Жанаты.

У сваіх часткова біяграфічных кнігах Казлоў апісвае жыцьцё правінцыйнай моладзі часоў перабудовы, перажываньні тыповага прадстаўніка «сярэдняй клясы», станаўленьне асобы маладога чалавека ва ўмовах вялікага горада. Як месца дзеяньня ў творах Казлова ўгадваецца Магілёў.
Паводле Вікіпэдыі

23:15 22.02.2008
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы