“Разьвітальны” сольны канцэрт гурту N.R.M. пройдзе ў Магілёве 13 сакавіка а 19:00 у клюбе “Ліга”. Афішы канцэрту ўжо зьявіліся на вуліцах гораду. Кошт білетаў: 15000 і 25000 рублёў. Даведкі па тэлефонах (017) 2801510, (029) 6555596. Арганізуе канцэрт прыватнае прадпрыемства “Лінія гуку”. У інтэрвію музычнаму парталу "Тузін Гітоў" лідэр N.R.M. Лявон Вольскі на пытаньне з чым разьвітваюцца музыкі толькі ўсьміхнуўся: «Хітры ход такі». Выявіліся, што такім чынам музыкі вырашылі разьвітацца зь зімой. «Чыя ідэя даць такую назву канцэрту не скажу, але ўсе мы пэўныя, што час ужо сустракаць вясну. Нецікава, калі ўсё проста і адназначна: супэрсьвятло, супэргук і гэтак далей. Трэба ж, каб заўсёды нейкая фішка была».Музыка адзначыў, што шмат хто сапраўды зачакаўся ад N.R.M. сапраўды разьвітальнага канцэрту. «Трэба ж апраўдваць надзеі людзей, але не ісьці на павадку», - зазначыў Лявон Вольскі. Гл. таксама:1 сакавіка: POMIDOROFF і Ўладзімер КазлоўУ Магілёве забаранілі канцэрт рок-гурту N.R.M.Канцэрт “N.R.M.” адбудзецца ў Магілёве 26 жніўня 12:38 24.02.2008 |