галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь
Набор на "New Horizons, New Frontiers"
Цудоўная магчымасць для англамоўнай моладзі Магілёва - удзельнічаць у конкурсе аратарскага мастацтва ў наступныя выходныя (2 сакавіка).

Аб’яўляецца набор на першы адборачны тур міжнароднага конкурсу аратарскага мастацтва «English-Speaking Union: New Horizons, New Frontiers». Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты з усіх рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў (на 9 траўня 2008 года), якія валодаюць ангельскай мовай. Першы тур адбудзецца 2 сакавіка ў абласных цэнтрах рэспублікі. Удзельнікам кампенсуюць затраты на праезд.

Па выніках першага тура будуць абраныя ўдзельнікі другога тура, які адбудзецца 9 сакавіка ў Мінску. Пераможцы атрымаюць магчымасць прадставіць Беларусь на фінале ў Лондане.

Набор на "New Horizons, New Frontiers"


Запісацца для ўдзелу ў першым адборачным туры, атрымаць кансультацыю па пытаннях спаборніцтва можна з 9.00 да 21.00 па нумарах:

Тэл. 724-39-12 (Ірына)
Тэл. 779-27-45 (Таццяна)
Тэл. 648-96-31 (Марыя)

Колькасць удзельнікаў абмежавана!

Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь

Дадатковая інфармацыя на афіцыйным сайце: www.esu.org.
Правілы конкурса можна спампаваць па спасылцы: www.esu-belarus.by.ru

18:52 25.02.2008
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы