З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы Магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы накіравала віншавальную тэлеграму Зьмітру Жалезьнічэнку ў вайсковую частку ў Жлобіне.  Былы студэнт-выдатнік, сябар Партыі БНФ Зьміцер Жалезьнічэнка ўвосень мінулага году быў адлічаны з Гомельскага дзяржунівэрсытэту за парушэньне ўнутранага распарадку – пасьля абвінавачваньня ў бруднай лаянцы з боку міліцыянтаў хлопец меў адміністрацыйны арышт. Сёлета 16 студзеня суд прызнаў ягонае адлічэньне незаконным, Зьміцер быў адноўлены ў ВНУ. Аднак праз тыдзень студэнта паўторна адлічылі “за парушэньні ўнутранага распарадку”. У сьпешным парадку Жалезьнічэнку забралі ў войска. Раней на аглядзе прызыўной камісіі ён заявіў, што хоча мець беларускамоўную службу. Патрабаваньне не было выкананае – камандзіры вайсковай частцы ў Жлобіне аддаюць загады па-расейску. На прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 21 лютага міністар абароны Леанід Мальцаў заявіў, што дзеля аднаго чалавека на беларускую мову пераходзіць “няма сэнсу”. “Быў бы такіх хаця б узвод, – без праблем”, – сказаў Мальцаў. Гомельскі суд 5 сакавіка зноў вернецца да разгляду скаргі Жалезьнічэнкі пра незаконнае адлічэньне з унівэрсытэту. На знак пратэсту ён дагэтуль не прыняў вайсковай прысягі. Гл. таксама:Суполка ТБМ павіншавала транспартнікаўДзень роднай мовы – новая газэта "Ліцэйская Ніва"Што будзе з беларускай мовай праз 50 гадоў?Трусаў: Лёс роднай мовы залежыць ад кожнага"Улада нічога ня зробіць, толькі людзі”Зварот ТБМ з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы 23:31 2.03.2008 |