У нядзелю 16 сакавіка а 17:00 у Магілёве адбудзецца сустрэча зь пісьменьнікам і гісторыкам Леанідам Мараковым. Сустрэчу арганізуе Таварыства беларускай мовы.Больш падрабязная інфармацыя: 388-35-61, 24-03-36 (Алег)Леанід Маракоў нарадзіўся ў 1958 годзе. Аўтар даведнікаў “Валеры Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст”, “Вынішчэнне”. Аўтар кніг прозы: “Непамяркоўныя I”, “Непамяркоўныя II”, “Непамяркоўныя. Трэцяя спроба”, “Трое”, “100 мініяцюр”. Выдаў тры тамы складзенага ім энцыклапедычнага даведніку “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі 1794-1991”. Аўтар біяграфіяў некалькіх тысяч літаратараў, навукоўцаў, грамадзкіх дзеячоў Беларусі. Ляўрэат літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя Францішка Багушэвіча (2006). 22:48 10.03.2008 |