галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Амбасадары Польшчы, Ізраіля, Балгарыі напісалі дыктоўку
Чарговая дыктоўка ў рамках агульнанацыянальнай акцыі, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, адбылася 19 сакавіка ў офісе БелаПАН. Першая дыктоўка, нагадаем, прайшла 15 сакавіка ў штаб-кватэры грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ).

Сёння праверыць сваё веданне беларускай мовы вырашылі надзвычайныя і паўнамоцныя паслы Балгарыі Петка Ганчаў, Польшчы Хенрык Літвін і Ізраіля Зееў Бен-Ар'е, а таксама прадстаўнікі незалежных СМІ.

Як і ў мінулы раз, у якасці тэксту быў выбраны ўступ Францішка Багушэвіча да яго кнігі "Дудка беларуская", выдадзенай у Кракаве ў 1891 годзе. Тэкст зачытвалі лідэр Партыі БНФ кандыдат філалагічных навук Лявон Баршчэўскі і Уладзімір Сіўчыкаў, якому належыць ідэя выкарыстаць згаданы тэкст у якасці агульнанацыянальнай дыктоўкі. Дарэчы, Л.Баршчэўскі з'яўляецца аўтарам нядаўна выдадзенага "Еўраслоўніка" на 28 мовах свету, а У.Сіўчыкаў — рэдактарам гэтага выдання.

Паводле інфармацыі ініцыятара акцыі палітолага Уладзіміра Падгола, дыктоўкі праводзяцца кожны дзень у розных гарадах Беларусі і за мяжой. Самая масавая акцыя пройдзе 23 сакавіка — у гэты дзень кожную гадзіну, з 10.00 да 18.00, дыктоўкі будуць праводзіцца ў сталічных офісах Партыі БНФ і ТБМ. Тэкст дыктоўкі таксама можна будзе пачуць у эфіры "Еўрапейскага радыё для Беларусі" 22 і 23 сакавіка.

Фотавыстава, падрыхтаваная па выніках агульнанацыянальнай дыктоўкі, будзе дэманстравацца ў Беларусі і тых краінах, дзе жывуць беларусы, а таксма будзе прадстаўлена ў будынку сакратарыята ААН у Нью-Йорку.

БелаПАН

Амбасадары Польшчы, Ізраіля, Балгарыі напісалі дыктоўку
Дыктоўка пачалася. Уважліва слухае другі сказ Ірына Леўшына (БелаПАН)


Амбасадары Польшчы, Ізраіля, Балгарыі напісалі дыктоўку
Амбасадар Ізраіля ў Беларусі Зээў Бен-Ар'е піша дыктоўку


Амбасадары Польшчы, Ізраіля, Балгарыі напісалі дыктоўку
Валянцін Жданко - кіраўнік бюро Радыё Свабода - піша, нікуды не падглядаючы


Амбасадары Польшчы, Ізраіля, Балгарыі напісалі дыктоўку
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін


Амбасадары Польшчы, Ізраіля, Балгарыі напісалі дыктоўку
Амбасадар Балгарыі ў Беларусі Петка Ганчэў


Фота www.belradio.fm


Гл. таксама:

Дыпляматы замежных краінаў падтрымалі беларускую мову

Вялікая беларуская дыктоўка на 90-годзьдзе БНР

22:38 19.03.2008
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы