Увечары 23 сакавіка ў Магілёве пройдзе прэзэнтацыя фільму паводле кнігі Сяргея Ярша і Сяргея Горбіка “Беларускі супраціў” і адкрыцьцё выставы “Гістарычныя асобы Беларусі".  "Беларускі пасьляваенны антысавецкі супраціў 1944 – 1957 гадоў". Гэта першы фільм студыі "Partyzanfilm" з цыклю "Беларускі рэзыстанс". Фільм зьняты паводле кнігі Сяргея Ярша і Сяргея Горбіка «Беларускі супраціў». У фільме спалучаныя мастацкія здымкі з дакумэнтальнай кронікай. Аўтары фільма зрабілі спробу кінарэканструкцыі падзеяў 40-50-ых гадоў мінулага стагодзьдзя на тэрыторыі заходняй Беларусі, у прыватнасьці, на Беласточчыне. Паводле аднаго зь ініцыятараў стварэньня стужкі Антона Цялежнікава, карціна адкрывае малавядомыя факты беларускай гісторыі, якія дзяржаўная прапаганда спрабуе старанна схаваць ад шырокага абмеркаваньня. "Тым ня менш, падзеі, якія адбываліся ў 1944-1957 гадох, зьяўляюцца неад'емнай, хаця і трагічнай часткай гісторыі Беларусі"[/i], - гаворыць А.Цялежнікаў. Выстава "Гістарычныя асобы Беларусі"
На выставе будзе прадстаўлена графіка Зьмітра Шапавалава і літаграфіі Валянціна і Ляілья Варэцаў. Працы мастакоў прысьвечаны вядомым гістарычным асобам Беларусі, такім як Ефрасіньня Полацкая, Барбара Радзівіл, Тадэвуш Касьцюшка, Мікола Гусоўскі і інш. Пачатак на “Коле” ў 18 гадзін. Паказ і выставу арганізуе культурніцкая камісія Партыі БНФ сумесна з Моладзьдзю БНФ. 22:42 21.03.2008 |