галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Ва ўсіх унівэрсытэтах застанецца курс беларускай мовы
Міністэрства адукацыі Беларусі рэкамендавала ўсім ВНУ краіны пры пераходзе на новы адукацыйны стандарт арганізаваць выкладанне абавязковага курса прафесійнай лексікі беларускай мовы.

Пра гэта гаворыцца ў лісце, якое атрымала з міністэрства Таварыства беларускай мовы па выніках разгляду чарговага звароту арганізацыі ў адміністрацыю прэзідэнта. Кіраўніцтва ТБМ падмацавала свой ліст некалькімі тысячам подпісаў грамадзян, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, выкладанне абавязковага курса прафесійнай лексікі беларускай мовы збіраліся прыбраць з ВНУ. У яго абарону друкаваліся лісты нават у дзяржаўнай прэсе.

ТБМ у сваім звароце ў адміністрацыю прэзідэнта тлумачыў, што большасць беларусаў навучаюцца на рускай мове і не ведаюць спецыяльнай беларускамоўнай тэрміналогіі па шэрагу дысцыплін, у тым ліку па фізіцы, матэматыцы і біялогіі.

У выніку, айчынныя спецыялісты пасля заканчэння ВНУ не валодаюць прафесійнай лексікай у сваіх сферах. І толькі курс прафесійнай лексікі беларускай мовы дапамагае ім выправіць гэты недахоп.

www.belradio.fm


Гл. таксама:

За курс беларускай мовы ў ВНУ (аркуш для подпісаў)

Заява Сакратарыята ТБМ

15:34 22.03.2008
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы