галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

У Магілёве адсвяткавалі 90 год БНР (фота)
У Магілёве адсвяткавалі 90 год БНР (фота)Угодкі БНР адсвяткавалі ўскладаннем кветак каля краязнаўчага музэя на Савецкай плошчы. Тут таксама была ўсталяваная шыльда з тэкстам – "У гэтым будынку летам 1918 Беларускім нацыянальным камітэтам у Магілёве было прынятае рашэнне аб прызнанні ўлады БНР".

Нягледзячы на моцны дождж, на Савецкай плошчы сабралося каля 40 чалавек. Міліцыя патрабавала разыйсціся праз 5 хвілін. Патрабаванні агучваў палкоўнік Алёнушкін.

Потым акцыя была працягнутая на вул. Ленінскай распаўсюдам святочнага нумару газэты "Магілёўскі час" і віктарынай, якую правялі сябры МОДЭС (Магілёўская канфедэрацыя моладзевых арганізацый). Мінакам прапаноўвалі адказаць на 4 пытані і атрымаць прыз у залежнасці ад дакладнасці адказаў. Пытанні датычыліся БНР. Калі была абвешчаная БНР? Якія краіны прызналі яе? Якія былі сімвалы БНР? І які горад прызнаў акт аб стварэнні БНР на афіцыйным узроўні? Збольшага людзі адказвалі правільна хаця б на адно пытанне, некаторыя нават адказалі на ўсе.

Пасля акцыі затрымалі некалькі чалавек, якіх даставілі ў пастарунак, дзе склалі пратакол аб канфіскацыі 250 асобнікаў газеты "Магілёўскі час", і адпусцілі.

Таксама раніцай былі затрыманыя некалькі актывістаў Моладзі БНФ, Алесь Анісімаў і Кастусь Лашчынскі. Зараз яны знаходзяцца на свабодзе.

У Магілёве адсвяткавалі 90 год БНР (фота)


У Магілёве адсвяткавалі 90 год БНР (фота)


У Магілёве адсвяткавалі 90 год БНР (фота)

23:48 25.03.2008
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы