галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Рэкляма беларускамоўнай групы з забаўляльнай інфармацыяй
Рэкляма адзінай у Магілёве беларускамоўнай групы зьявілася на старонках газэты Магілёўскага гарвыканкаму “Веснік Магілёва”. Нататку пра групу “Дзецям у падарунак матчына мова” журналісты дзяржаўнага выданьня разьмясьцілі на апошняй шаснаццатай старонцы ў рубрыцы “Под занавес”. Побач зь рэклямнай нататкай прыватныя абвесткі, крыжаванкі, показкі ды гараскоп.

Рэкляма беларускамоўнай групы з забаўляльнай інфармацыяйІніцыятары стварэньня групы ўдзячныя аўтарцы за яе нататку, аднак яны не задаволеныя такой рэклямай, бо лічаць яе неэфэктыўнай:

“Па першае газэта мае невялікі наклад. Газэта хутчэй за ўсё была выбраная таму, што мае падпарадкаваньне Магілёўскаму гарвыканкаму. Газэта ня вельмі папулярная ў горадзе. Чытаецца яна ў асноўным чыноўнікамі й служыць для таго, каб прадэманстраваць, што нейкая работа праводзіцца. У прынцыпе гэтую нататку можна лічыць такой своеасаблівай адпіскай. Людзі, якія адказныя за папулярызацыю ідэі беларускай групы, хутчэй за ўсё плянуюць спусьціць на такіх тармазах усю справу адпіскамі й падобнага кшталту матэрыяламі”, зазначыў адзін з ініцыятараў стварэньня групы Аляксей Бацюкоў.

Бацькі дзяцей, якія ходзяць у групу адмаўляцца ад яе не зьбіраюцца. Неўзабаве яны зьбяруцца разам, каб вырашыць далейшыя свае крокі ў рэклямаваньні групы.

12 сакавіка начальнік аддзелу адукацыі Ленінскага раёну Аляксандар Гапееў казаў, што адзіную ў Магілёве беларускамоўную групу могуць зачыніць, калі ў ёй да канца году ня будзе васьмі — дзесяці чалавек самамала.

У беларускамоўную групу “Вясёлка” пры дзіцячым садку №81 дзяцей пачалі вадзіць ад 3 сьнежня. Цяпер у групе чацьвёра дзяцей.

Беларускамоўная група зьявілася ў Магілёве пасьля амаль пятнаццацігадовага перапынку.

nn.by


Гл. таксама:


Пагроза закрыцьця адзінай беларускамоўнай групы

Працягваецца набор у беларускамоўную групу дзіцячага садка

У дзіцячым садку зьявілася беларускамоўная група

23:48 7.04.2008
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы