У гэты чацьвер 10 красавіка, а 16-ай гадзіне пачнецца чарговая акцыя, прысьвечаная гадавіне трагедыі на Дубравенцы 1942-га года. Як і ў мінулыя разы, збор удзельнікаў пачнецца каля галоўнага ўваходу "машынкі". Адтуль магілёўцы пойдуць на бераг Дубравенкі (да маленькага фантанчыка), дзе адбудзецца ўскладаньне кветак.12 красавіка 1942 году вялізны вал вады забраў жыцьці каля 2000 чалавек і зруйнаваў усю вуліцу ўздоўж ракі.  Даваенны здымак
 Красавік 1942 году
 Красавік 2008 году
* * *
 Пойма Дубравенкі ў красавіку 1942 году
 ..і ў красавіку 2008 году Пра падзеі на Дубравенцы праграма “2 каналу” “З гісторыяй поруч”. З гісторыкам Ігарам Пушкіным размаўляе Алена Барысава: Гл. таксама:Трагедыя на Дубравенцы. 1942 год 19:33 8.04.2008 |