“Ён першы сеяў зярняты…” Літаратурны вечар пад такой назвай пройдзе ў аўторак, 15 красавіка а 18.30, у Палацы культуры Магілёўскай вобласці (былы ДКіТ “Хімвалакно”).
Ён будзе прысвечаны 200-й гадавіне нараджэння (4 лютага 1808 г.) выдатнага паэта і драматурга, класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча.
Правядуць яго клуб “Натхненне” пры падтрымцы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім.К.Маркса.
“Веснік Магілёва” 20:09 12.04.2008 |