Таварыства беларускай мовы ладзіць трохдзённую аўтобусную вандроўку 9-11 траўня на паўночны захад Беларусі. Удзельнікі вандроўкі наведаюць больш за дваццаць гарадоў і мястэчак. Папярэдні збор адбудзецца 2 траўня а 19.00.Адна з асаблівасьцяў вандроўкі – яе ўдзельнікі самі рыхтуюць расповеды пра архітэктуру мястэчак і іх гісторыю. Маршрут вандроўкі: Магілёў – Менск – Крэва – Баруны – Гальшаны – Ашмяны – Жупраны – Кушляны – Смаргонь – Солы – Гервяты – Міхалішкі – Відзы – Опса – Браслаў – Слабодка – Друя – Мёры – Германовічы – Удзела – Мосар – Глыбокае – Дунілавічы – Лучай – Паставы – Менск – Магілёў. Даведкі па тэлефонах: 24-03-36, 388-35-61 (Velcom), 245-64-52 (МТС) (Алег) Схема руху  Крэўскі замак  Баруны  Замак Сапегаў у Гальшанах  Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў Ашмянах  Касьцёл Маці Божай Ружанцовай у Солах  Касьцёл Найсьв. Тройцы ў Гервятах  Сядзібна-паркавы комплекс Плятэраў у Опсы  Касьцёл Найсьв. Сэрца Езуса ў Слабодцы  Касьцёл Сьв. Ганны ў Мосары  Глыбокае  Касьцёл Сьв. Антонія Падуанскага ў Паставах 00:02 27.04.2008 |