галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь
Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй Беларусі
9-11 траўня Магілёўская суполка ТБМ зладзіла вандроўку на паўночны захад краіны. У часе вандроўкі яе ўдзельнікі наведалі больш за 20 мясцінаў у Гарадзенскай (Астравецкі, Смаргонскі і Ашмянскі раёны), Віцебскай (Браслаўскі, Мёрскі, Шаркаўшчынскі, Глыбоцкі і Пастаўскі раёны) і Менскай (Мядзельскі) абласцях.

Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй БеларусіУ першы дзень вандроўнікі (45 чалавек рознага ўзросту і прафесій, аб’яднаных любоўю да беларушчыны) наведалі поўнач Гарадзенскай вобласці: замкі ў Крэве і Гальшанах, касцёлы ў Барунах, Гальшанах, Жупранах, Смаргоні, Солы і Гервятах. Не засталіся па-за ўвагай і магіла Ф. Багушэвіча ў Жупранах, а таксама Кушляны – радзіма Мацея Бурачка.

На наступны дзень адбыўся пераезд на Віцебшчыну, дзе ўдзельнікі вандроўкі наведалі касцёл і магілу Т. Ваўжэцкага ў Відзах, Замкавую гару ў Браславе, сядзібу Плятэраў у Опсе, касцёлы ў Іказні, Мёрах і Лужках, а таксама музей Язэпа Драздовіча ў Германавічах.

Пераначаваўшы ў гасціннага ксяндза Ю. Булькі ў Мосары, падарожнікі наведалі батлейку ў в. Удзела, касцёлы ў Глыбокім, Дунілавічах, Лучаі, Паставах. Пабачылі таксама калону ў гонар канстытуцыі 3 Мая ў Глыбокім і палац Тызенгаўзаў у Паставах. Напрыканцы вандроўнікі наведалі Нарач.

Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй БеларусіТрэба адзначыць, што кожны з удзельнікаў вандроўкі атрымаў адмысловы буклет з указаннем маршруту падарожжа і фотаздымкамі запланаваных да наведвання мясцін. Дарэчы, большасць вандроўнікаў падрыхтавала даклады пра той ці іншы пункт падарожжа, атрымаўшы магчымасць пабыць у ролі экскурсавода. Па выніках вандроўкі запланавана зрабіць вялікі каляровы буклет з выкарыстаннем фотаздымкаў, зробленых удзельнікамі вандроўкі.

Улетку Магілёўская суполка ТБМ плануе яшчэ дзве вандроўкі: па Захадзе Беларусі і па Палессі. Далучайцеся!

Юрась Каласоўскі

На фота: руіны Крэўскага замку й ранак у Мосары


Гл. таксама:

Гальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)

Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)

Вандроўка на паўночны захад Беларусі (маршрут, фота)

21:12 15.05.2008
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы