На флюгеры зьмешчаны фрагмэнт магілёўскага герба – у браме стаіць рыцар з узьнятым мячом. Над рыцарам выбіты год пачатку будаўніцтва ў Магілёве мураванай Ратушы – 1679, унізе – 2008 – год яе аднаўленьня.
Паводле пляну працы па адбудове Ратушы павінны завершыцца да 1 ліпеня.