галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

ТБМ павіншавала магілёўцаў з Днём музэяў
У Міжнародны дзень музэяў сябры Таварыства беларускай мовы распаўсюджвалі на пешаходнай вуліцы сьвяточныя буклеты. Друкаваныя матэрыялы прысьвечаны першаму магілёўскаму музэю, краязнаўцу Еўдакіму Раманаву й страчаным будынкам гістарычнай забудовы.

Магілёў можа стаць горадам-музэем, адзначаецца ў буклеце. На карце гістарычнага цэнтру пазначаныя вольныя кропкі – пляцоўкі, на якіх раней знаходзіліся помнікі архітэктуры: касьцёл сьв. Ксаверыя, Халодная сынагога, Брацкі манастыр, касьцёл сьв. Антонія. Побач разьмешчаныя іх фатаздымкі. Адна з спэцыяльных кропак на карце ўжо занятая выявай Ратушы.

Мінакі збольшага пазытыўна рэагавалі на акцыю й з радасьцю казалі “Дзякуй!”.

20:15 19.05.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы