галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Суполка ТБМ возме ўдзел у конкурсе
На працягу 2008 года Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт праводзіць спецыяльны конкурс на лепшую арганізацыю спартова-культурнага мерапрыемства. Сярод арганізацый і ўстаноў адукацыі, якія выявілі жаданне прыняць удзел у спаборніцтве — «Гарэлектратранспарт», завод «Электрарухавік», ААТ «Бабушкiна крынка», ААТ «Магатэкс», «Тэхнапрыбор», «Магілёўскі ЗШВ», ААТ «Арма», «Вяснянка», «Строммашына», Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, гарадская арганізацыя ГА «Таварыства беларускай мовы iмя Ф. Скарыны», абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Паводле зацверджанага палажэння, удзельнікі павінны арганізаваць і правесці адно спартова-культурнае мерапрыемства працягласцю не больш за 2 гадзіны на цэнтральных пляцоўках горада. Пры вызначэнні пераможцаў будуць улічвацца такія крытэры як: масавасць, культурная праграма (рэклама прадпрыемства, нумары мастацкай самадзейнасці і г.д.), знешні выгляд удзельнікаў спаборніцтваў, конкурсаў, афармленне месца правядзення (агітацыя па здаровым ладзе жыцця, рэкламныя шчыты), спартовая праграма (конкурсы, гульні, спартландыi і г.д.), цэласнасць ідэі мерапрыемства.

Вынiкі падвядуць прыкладна 1 лютага 2009 года. Пераможцам абяцаюць: за 1 месца — 50, 2-е — 40, 3-е месца — 30 базавых велічынь. За актыўны ўдзел прадугледжаныя 2 заахвочвальныя прэміі ў памеры 20 базавых велічынь.

Магілёўскі гарвыканкам

16:13 21.05.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы