галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь
Мове засталося два гады
Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні Закон “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Закон пачне дзейнічаць ад 1 верасьня 2010 году.

“Усе арганізацыі — дзяржаўныя і прыватныя, грамадзяне краіны і асобы без грамадзянства, замежныя грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, пры выкарыстаньні пісьмовай беларускай мовы павінны будуць кіравацца гэтымі правіламі”, — зазначыў старшыня Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Ўладзімер Здановіч, прадстаўляючы законапраект.

Спадар Здановіч перакананы, што новыя правілы сталі “больш беларускімі, больш патрыятычнымі, больш мірнымі, у адрозьненьне ад ранейшых — ваенізаваных і палітызаваных”.

Старшыня камісіі паведаміў, што перагледжана шмат правілаў. Прыкладам, зь вялікай літары будуць пісацца назвы ўсіх бостваў.

Разам з тым старшыня камісіі заявіў, што беларуская мова “сапраўды мяккая”.

“Але навошта амаль паўсюдна ўстаўляць мяккі знак?”

На думку У.Здановіча, няма патрэбы пісаць такія словы, як “сьцяг” і “сьнег”, празь мяккі знак. “Ад гэтага мы адмовіліся”, — паведаміў дэпутат.

“З прыняцьцём закону спрэчкі вакол моўнага пытаньня ня скончыліся. Патрэбна будзе прымаць дадатковыя пастановы”, — заявіў Уладзімер Здановіч.

Радыё Свабода

“Упершыню са слоў дэпутата Здановіча даведаўся пра тое, што наогул артаграфія і пунктуацыя можа быць ваенізаванай. Ваенізаванымі могуць быць толькі гультаяватыя выкладчыкі, якія прымушаюць вучыць гэтую артаграфію з дапамогай указак або лінеек. Насамрэч сёньня трэба з усіх трыбунаў — і самых высокіх, і школьных, і ўнівэрсытэцкіх — гаварыць і заканадаўча ўзмацняць у першую чаргу не напісаньне беларускай мовы, а яе выжываньне”.
Алесь Пашкевіч


“Мова была тысячу гадоў і будзе. Уступіў у сілу гэты закон ці не ўступіў — беларуская мова застанецца”.
Алег Трусаў

21:43 24.06.2008
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы