галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь
Пачаўся набор дзетак у беларускамоўную групу
Ленінскі аддзел адукацыі Магілёва абвесткамі ў пасажырскім транспарце пачаў інфармаваць жыхароў гораду пра набор беларускамоўнай групы ў дзіцячым садку № 81.

Пачаўся набор дзетак у беларускамоўную групуДля ахвотных аддаць сваіх дзяцей у гэтую групу на абвестках пазначаныя тэлефоны аддзелу адукацыі і садка. Група фармуецца зь дзяцей ад трох да пяці год.

Распрацавалі абвестку бацькі, якія ад трэцяга сьнежня водзяць сваіх дзяцей у адзіную ў Магілёве беларускамоўную групу. Паводле аднаго зь іх, Зьмітра Салаўёва, пакуль сорак абвестак на правах сацыяльнай рэклямы разьмешчаныя толькі ў тралейбусах. Ён кажа, што шукае магчымасьць разьмясьціць абвесткі ў аўтобусах і маршрутках.

У аддзеле адукацыі паведамілі, што закрываць беларускамоўную групу не зьбіраюцца. Супрацоўнікі аддзелу спадзяюцца, што рэклямаваньне ў транспарце дапаможа павялічыць колькасьць дзетак у групе.

Цяпер у адзіную ў Магілёве беларускамоўную групу ходзяць чацьвёра дзетак: Ялінка Салаўёва, Міколка Бацюкоў, Паўлік Мохаў, Януш Сярэдзін.

svaboda.org

Дзіцячы сад № 81 месьціцца па адрасе б-р Дняпроўскі, 58а (м-н Юбілейны, за абутковай крамай "Baden").

Заявы на залічэньне ў групу прымаюцца ў аддзеле адукацыі Ленінскага раёна.

Тэлефон для даведак: 26-04-20


Гл. таксама:

Пагроза закрыцьця адзінай беларускамоўнай групы
Працягваецца набор у беларускамоўную групу дзіцячага садка
У дзіцячым садку зьявілася беларускамоўная група

13:59 26.06.2008
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы