галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь
СМІ пра адкрыцьцё Магілёўскай ратушы
Радыё Свабода: Баторый і Батура адкрылі ў Магілёве ратушу

СМІ пра адкрыцьцё Магілёўскай ратушыПабачыць будынак ратушы і ўрачыстасьць з нагоды яе адкрыцьця прыйшлі некалькі тысяч магілёўцаў. Але, як выявілася, ня кожны ахвочы меў такую магчымасьць.

Непадалёк ад Савецкай плошчы, дзе знаходзіцца ратуша, затрымалі восем моладзевых актывістаў. Яны былі апранутыя ў майкі з надпісам “Жыве Беларусь”. Паводле адной з затрыманых, Тацяны Буланавай, міліцыянты без тлумачэньня прычынаў загадалі моладзі прайсьці ў міліцэйскі “аўтобус”, а потым даставілі ў Ленінскі раённы аддзел міліцыі.

У міліцыі актывісты, сярод якіх быў непаўналетні трынаццацігадовы хлопец, прабылі больш за тры гадзіны. Тацяна Буланава кажа, што прычынай затрыманьня сталіся менавіта майкі зь бел-чырвона-белым сьцягам і словамі “Жыве Беларусь”: Акрамя Тацяны Буланавай затрымалі яшчэ Расьціслава Панкратава, Яўгена Чарначэнку, Станіслава Сінакосава, Алега Філатава, Паўла Варашылава, Паўла Давыдава, трынаццацігадовага Антона Станкевіча.

“Яны так і сказалі, што нам не падабаюцца вашы майкі. У аддзеле міліцыі, калі нас даставілі, нам сказалі, што мы затрыманыя да высьвятленьня нашых асобаў. Таксама нам сказалі прычыну затрыманьня. Сказалі, што мы нібыта распаўсюджвалі друкаваную прадукцыю агітацыйную, аднак ніводнай улёткі ў мяне не знайшлі”.

Пасьля складаньня пратаколаў, затрыманьня і агляду асабістых рэчаў актывістаў выпусьцілі.

У адбудаваны будынак Магілёўскай ратушы сёньня нікога, акрамя ўдзельнікаў урачыстасьці, не пускалі. Там яшчэ ня скончылі аздабляць інтэр’ер.

Ратуша, як кажа магілёўскі гісторык, дэпутат гарсавету Аляксандар Агееў, аднаўлялася паводле будаўнічых накідаў васямнаццатага стагодзьдзя:

“Быў абраны менавіта канец васямнаццатага стагодзьдзя, зь якога вядомыя больш-менш дакладныя малюнкі, а потым яшчэ й фотаздымкі, калі істотна яна яшчэ не была зьменена. Аднак яна ўсё ж адрозьніваецца ад таго барокнага, заможнага выгляду, які быў”.

Стары будынак ратушы ўзьвялі ў 1681 годзе. У ім засядаў магістрат — орган мясцовага самакіраваньня. У адбудаванай ратушы разьмесьціцца музэй гісторыі Магілёва і, магчыма, органы гарсавету. Плянуецца, што менавіта ў ратушы гарсавет будзе праводзіць свае пасяджэньні і важныя гарадзкія цырымоніі.

СМІ пра адкрыцьцё Магілёўскай ратушыНа адкрыцьці ратушы згадвалі караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя, які надаў Магілёву ў 1577 годзе прывілей на гарадзкое самакіраваньне — магдэбурскае права. Акторы, якія прадстаўлялі на ўрачыстасьці Баторыя й будаўнікоў ратушы, гаварылі па-беларуску.

У прамове з нагоды адкрыцьця ратушы старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Барыс Батура назваў адбудову ратушы перамогай гістарычнай справядлівасьці:

“Мы зьяўляемся сьведкамі перамогі гістарычнай справядлівасьці. Пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў бясплённых размоваў пра неабходнасьць аднаўленьня ратушы было нарэшце прынятае цьвёрдае рашэньне вярнуць людзям гэтую гісторыка-культурную каштоўнасьць”.

Рашэньне пра адбудову ратушы гарвыканкам прыняў летась, у пяцідзясятую гадавіну яе зьнішчэньня. Аднавіць магілёўскую ратушу зьбіраліся яшчэ напачатку 1990-х гадоў. Тады гарвыканкамам кіраваў першы дэмакратычна абраны старшыня Сяргей Габрусеў. 23 траўня 1992 году адбылася сымбалічная закладка першага каменя ў падмурак ратушы. Тады, аднак, справа далей не пайшла.

Летась група грамадзкіх і партыйных актывістаў сабрала 1000 подпісаў за аднаўленьне ратушы. Подпісы перадалі асабіста ў рукі старшыні гарвыканкаму Віктару Шорыкаву.

Першую драўляную магілёўскую ратушу пабудавалі ў 1578 годзе. У 1679 годзе пачалі ўзводзіць мураваны будынак. Яго дакончылі ў 1692 годзе. Да 1917 году ў гэтым будынку засядалі гарадзкі магістрат і гарадзкая дума. Ад трэцяга жніўня 1926 году ратуша як помнік архітэктуры знаходзілася пад абаронай дзяржавы. Пасьля другой усясьветнай вайны пашкоджаную ратушу меліся былі аднавіць. Але ўлетку 1957 году яе ўзарвалі.


svaboda.org


"Эўрарадыё": "Ратуша - сімвал прыналежнасці да еўрапейскай цывілізацыі"

У Магілёве ў чацвер адкрылі гарадскую ратушу. На ўрачыстасць сабралося каля 3 тысяч чалавек, у тым ліку кіраўніцтва горада і вобласці.

Нагадаем, магілёўская ратуша была пабудаваная ў XVII стагоддзі. Яна была сімвалам свабоды горада, цэнтрам яго жыцця. У 1957 годзе савецкія ўлады знішчылі ратушу, але ідэя яе аднаўлення жыла.

Прадстаўнікі магілёўскай грамадскасці сабралі некалькі тысяч подпісаў і звярнуліся да гарадскіх уладаў з прапановай аднавіць ратушу. Улады гэтую ідэю падтрымалі і за год праект быў рэалізаваны. Многія магілёўцы пералічвалі грошы для адбудовы ратушы.

Магілёўскі гісторык і археолаг Ігар Марзалюк лічыць, што гэта найважнейшая, знакавая гарадская падзея года:

"Ратуша - гэта не проста нейкі будынак, гэта сімвал, маркер прыналежнасці беларускіх гарадоў да еўрапейскай цывілізацыі, да Магдэбургскага права, да развітай сістэмы самакіравання. Таму, безумоўна, будынак, які быў знішчаны і які вяртаецца да нас, - гэта велізарная падзея".

Паводле словаў Марзалюка, адноўленая ратуша практычна адпавядае свайму колішняму выгляду. Хіба трохі гадзіннік атрымаўся завялікі на вежы.

www.euroradio.fm


Польскае радыё: У Магілёве адрадзілі Ратушу

Учора апоўдні ў Магілёве прайшло ўрачыстае адкрыцьцё адноўленай Ратушы. Падчас сьвяточнай цырымоніі міліцыя затрымала васьмярых грамадзкіх актывістаў.

СМІ пра адкрыцьцё Магілёўскай ратушыКаб аднавіць страчаны помнік архітэктуры, будаўнікам спатрэбілася адзінаццаць месяцаў. Адкрыцьцё Ратушы прымеркавалі да Дня гораду, які сёлета адзначаецца 3 ліпеня. Урачыстая цырымонія, ня якую прыйшлі каля трох тысячаў чалавек, распачалася тэатралізаваным шоў, прысьвечаным гісторыі Магілёва.

Праз дваццаць хвілінаў ад пачатку спэктаклю міліцыянты затрымалі й даставілі ў міліцэйскі аўтобус васьмярых грамадзкіх актывістаў і завезьлі ў Ленінскі РАУС. Прычыну затрыманьня ім не назвалі. Адна з затрыманых, Тацяна Буланава, была апранутая ў майку з выяваю бел-чырвона-белага сьцяга.

Выступаючы перад магілёўцамі, старшыня Аблвыканкаму Барыс Батура назваў адбудову Ратушы аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці.

Б. Батура: Атрымаўшы яшчэ ў 16-ым стагодзьдзі Магдэбурскае права, Магілёў стаў у Вялікім княстве Літоўскім, па сутнасьці, другім горадам па значэньні, маючы роўныя правы са сталіцай Вільняй. Амаль такія ж правы меў Магілёў у часы Рэчы Паспалітай. Мясцовыя гандлёва-рамесныя дамы на роўных канкуравалі з варшаўскімі.

Магдэбурскае права Магілёў атрымаў у 1577 годзе. Спачатку на Гандлёвай плошчы пабудавалі першую драўляную Ратушу, а пазьней, у 1679-ым, пачалося ўзьвядзеньне мураванай Ратушы. Стромкі дах быў накрыты плоскай чырвонай дахоўкай і аздоблены флюгерамі. На першым паверсе адбываўся войтаўскі суд, на другім паверсе праходзілі магістрацкія суды й паседжаньні магістрату. Цокальны паверх займала турма й скарбніца.

Як будзе выкарыстоўвацца адноўлены будынак Ратушы? Распавядае магілёўскі гісторык Ігар Пушкін.

І. Пушкін: Тут разьмесьціцца экспазыцыя Музэю гісторыі Магілёва. На трэцім мансардным паверсе будуць адміністрацыйныя памяшканьні музэю й сховішча, фонды. А вось на другім паверсе, што мяне ўсьцешвае, разьмесьцяцца памяшканьні Гарадзкога савету. Вельмі доўга магілёўцы баяліся, што тут будзе разьмешчана нейкая адміністрацыйная ўстанова, нехта нават казаў, што рэстаран. Але, усё ж такі Ратуша – гэта месца, дзе засядаў абіраемы ворган. На другім паверсе з правага боку будзе знаходзіцца кабінэт старшыні Магілёўскага гарадзкога савету, а ў левым баку – вялікая заля, дзе будуць праводзіцца ўрачыстасьці, магчыма, навуковыя канфэрэнцыі й будзе засядаць Магілёўскі гарсавет. Вось гэтая традыцыя, сама аўра пабудовы прывяла да таго, што тут ня можа быць нічога іншага. Музэй, зразумела, – гэта музэіфікацыя славутага месца, і абіраемы ворган.

Пакуль жа памяшканьні адноўленага будынку яшчэ пустыя. Неўзабаве тут пачнуць ствараць музэйную экспазыцыю.

Адноўленая Ратуша стала дамінантай гістарычнай забудовы гораду. Вышыня вежы разам са шпілем складае 47 мэтраў. Шпіль упрыгожаны флюгерам з фрагмэнтам магілёўскага герба – адчыненую браму ахоўвае рыцар з узьнятым мячом. Уверсе выбіты год пачатку будаўніцтва мураванай Ратушы, унізе – год яе аднаўленьня. Дах будынку накрыты плоскай чырвонай керамічнай дахоўкай нямецкай вытворчасьці.

Наноў адбудаваны сымбаль мясцовага самакіраваньня крыху розьніцца ад здымкаў пачатку мінулага стагодзьдзя. Справа ў тым, што напрыканцы 18-га стагодзьдзя ў часы Расейскай імпэрыі Ратушу перабудавалі, надаўшы ёй рысы клясыцызму. Архітэктары вырашылі аднавіць будынак у ягоным першасным выглядзе, з элемэнтамі раньняга беларускага барока.

Магілёў таксама атрымаў галоўны гарадзкі гадзіньнік, свой Біг Бэн. Дыямэтар чорнага цыфэрбляту з рымскімі лічбамі складае паўтара мэтра. Стваральнік гадзіньніка, які ўпрыгожвае вежу Ратушы, – мясцовы майстар Генадзь Галоўчык.

Разам з магілёўскай у нашай краіне цяпер сем ратушаў: у Нясьвіжы, Шклове, Віцебску, Чачэрску, у Слоніме ды Менску. Магдэбурскае права ў Беларусі мелі больш за шэсьцьдзесят гарадоў і мястэчак, кожнае зь якіх было з ратушай.

www.radyjo.net


"Наш Магілёў": Сёмая, але, спадзяемся, не апошняя

У афіцыйны Дзень Незалежнасці Беларусі 3 ліпеня ў Магілёве адбылося ўрачыстае адкрыццё сёмай у Беларусі Ратушы.

На цэрымоніі адкрыцця прысутнічалі старшыня аблвыканкама магілёўскай вобласці Барыс Батура, старшыня гарвыканкама Магілёва Віктар Шорыкаў і каля трох тысяч гледачоў, якія назіралі за ўрачыстай цэрымоніяй.

Пад час цэрымоніі сабраўшымся зачытваліся старонкі з Магілёўскай гісторыі, прысвечаныя сімвалу мясцовага самакіравання - Ратушы. На цэрымоніі выступалі рыцары, конны пажарны экіпаж, творчыя народныя калектывы, будаўнікі і мяшчане ў адзеннях часоў Рэчы Паспалітай. Былі таксама і імправізаваныя імператрыца Расійскай імперыі Кацярына ІІ разам з аўстрыйскім імператарам Іосіфам ІІ, якія падчас сваёй сустрэчы ў Магілёве разглядалі яго з вежы тагачаснай Ратушы і вырашалі лёс Рэчы Паспалітай.

Мураваная гарадская ратуша, што знаходзілася на Гандлёвай (цяпер Савецкая) плошчы Магілёва, была адным з лепшых помнікаў грамадзянскай архітэктуры Беларусі. Яе пабудавалі ў 1679—1698 гг. мясцовыя майстры Феська і Апанас з удзелам дойлідаў Ігнація, Недасека, Ваські, Андрэя і Грышкі.

У 1698 годзе ўзвялі новы будынак ратушы з васьміграннай вежай. Ратуша, якая мела простыя і строгія формы, стала вертыкальнай дамінантай горада. Яе вышыня разам са шпілем складала 46 м. Вежа завяршалася гранёным купалам са шпілем, мела балкон з металічнымі кратамі, вялікі гадзіннік. Аконныя праёмы з невялікімі круглаватымі шыбамі мелі прыгожыя алавяныя рамы-аканіцы. Галоўны і дваровы ўваходы вылучаліся ганкамі, а сам будынак, накрыты плоскай чырвонай дахоўкай, быў аздоблены пазалочанымі флюгерамі-ветранікамі на франтоне, на дахах ганкаў і на вежавым шпілі. У 1773 г. ратушу капітальна перабудавалі, дах накрылі бляхай. Архітэктура фасадаў стала адпавядаць архітэктуры дамоў губернатара і віцэ-губернатара, узведзеных побач у стылі класіцызму.

Нягледзячы на тое, што ў час вайны ратуша была моцна пашкоджанай, у 1952 годзе было прынята рашэнне аднавіць яе. Рашэннем гарвыканкама ад 11 верасня 1953 года яна была аб’яўлена помнікам архітэктуры, быў вызначаны канчатковы тэрмін рэканструкцыі будынка. Але нечакана для магілёўцаў у адзін ліпеньскі дзень ратушу ўзарвалі, а яе вежу разбурылі з дапамогай тросаў і двух трактароў.

23 траўня 1992 года адбылася сімвалічная закладка 1-га камня на месцы будучай ратушы і яго асвячэнне на ўрачыстым малебне. Аднак рэальна ўзнаўленне ратушы пачалося толькі ў лістападзе 2007 года. Трэба спадзявацца, што адбудова ратушы стане першай у шэрагу крокаў па вяртанні Магілёву яго гістарычнай памяці, яго страчанай спадчыны.
Трэба адзначыць, што ў Беларусі ў аўтэнтычным выглядзе захавался ўсяго пяць ратуш, якія размешчаны ў Слоніме, Віцебску, Шклове, Нясвіжы і Чачэрску. Шостая ратуша была адбудавана ў Менску ў 2003 годзе. Сёмая, цяпер з’явілася і ў Магілёве. Восьмай можа стаць Ратуша ў Брэсце. Але ў любым выпадку ёсць лічба да якой трэба імкнуцца каб адрадзіць страчаную беларускую спадчыну якая сягая за лічбу 60. Менавіта столькі гарадоў сучаснай Беларусі мела тагачасны сімвал мясцовага самакіравання.

nmahileu.org


"Магілёўскія ведамасці": Самый главный день

СМІ пра адкрыцьцё Магілёўскай ратушы(...) Затем эмоциональный стержень торжеств переместился на Советскую площадь. Здесь у стен возрожденной городской ратуши состоялось яркое и красочное театрализованное представление, отразившее важнейшие вехи в истории Могилева. Одной из них было строительство во второй половине XVII века городской ратуши. Само здание, которое возводили, как свидетельствуют архивные документы, местные зодчие под руководством мастера Фески, затем не единожды перестраивалось. Поэтому за основу проекта восстановления было взято сохранившееся изображение ратуши и башни, какими они были в середине XVIII века.

23 ноября прошлого года, когда стены будущей ратуши уже выросли практически до первого этажа, в основание была заложена капсула с символическим посланием потомкам. В этой церемонии принял участие Президент Беларуси Александр Лукашенко. И уже в апреле, в день субботника, на башню был поднят купол, который сегодня хорошо просматривается из разных районов города. Со временем будет завершено и внутреннее убранство помещений ратуши, где разместится оригинальная экспозиция городского музея.

Символично, что у стен возрожденной ратуши прошло награждение лауреатов ежегодной премии Могилевского горисполкома «Достижение». Ее обладателями стали полтора десятка известных в областном центре людей, которые трудятся в самых различных сферах и которыми областной центр по праву может гордиться.

www.mogved.by


"Веснік Магілёва": Самая красивая из белорусских

«Комсомольская правда» за 12 июня 2008 г. в статье о главных зданиях многих белорусских городов: «На 15 суток горожан сажали в ратуши» рассказала о семи из них. О нашей написала всего несколько строк: «Могилев. Как раз сейчас заканчивается восстановление ратуши XVII века. Она была повреждена во время последней войны и снесена в 1957 году. ...Многие из искусствоведов признают эту ратушу самой красивой из белорусских».

* * *
Решение о строительстве «мурованой» ратуши Могилевский магистрат принял в 1668 году. Предыдущие ратуши, деревянные, огонь никогда не щадил.

* * *
СМІ пра адкрыцьцё Магілёўскай ратушыВ 1679-1681 гг. под руководством мастера Феськи (или Фески) было возведено 2-этажное прямоугольное в плане (28х10,5 м) здание ратуши. В 1682-1686 гг. артелью мастера Крузберга из Быхова возводилась каменная «вежа». Но 1 сентября 1686 г. она обвалилась с высоты 26 м...

* * *
Новую башню, которая простояла до 1957 г., возвел в 1692 г. мастер Игнат с артелью. Она имела высоту 38 м и стала одной из главных вертикальных (высотных) доминант города. 5-ярусная 8-гранная башня завершалась граненым куполом со шпилем, имела балкон с металлической решеткой, большие часы.

* * *
С высоты ратушной башни 4 июля 1778 года торжественно затрубили трубачи, оповещая всех про образование и открытие Могилевского наместничества. По указанию первого наместника, графа Чернышова, продолжительное время затем каждый день с половины 12-го до половины 1-го часа пополудни (кроме субботы-воскресенья) на башне играли на трубах и валторнах, а в торжественные дни - и на других инструментах.

* * *
В 1780 г. на ратушную башню поднимался для обозрения Могилева император Австро-Венгрии Иосиф II, который во второй половине мая вел в нашем городе переговоры с Екатериной II.

* * *
Во время нахождения в Могилеве в 1915-1918 гг. Ставки верховного главнокомандующего в ратуше находилась ее радиостанция, надо полагать, тогда одна из важнейших в мире. Башня служила опорой для антенны.

* * *
В 1918 году поляки-оккупанты 3 мая на здании ратуши открыли мемориальную доску с текстом о вхождении Могилева в состав польского государства. Судьба этой «досточки» неизвестна.

* * *
Постановлением Совнаркома БССР № 28 от 3 августа 1926 г. могилевская ратуша была взята под охрану государства и объявлена государственным достоянием.

* * *
Долгое время, до революции и в довоенные годы, на ратуше был пожарный наблюдательный пост. Поэтому в памяти и речи могилевских старожилов она сохранилась под названием «каланча».

* * *
В июле 1941 г. во время обороны города на башне ратуши развевался большой красный флаг. Один из многих, которые были подняты на самых высоких зданиях в ответ на немецкий ультиматум - сдаваться.

* * *
После освобождения города во время обследования израненной ратуши на одном из башенных ярусов у пробитого перекрытия был найден скелет солдата в истлевшей красноармейской форме. Рядом - заржавленный пулемет.

* * *
После обследования пострадавшего от войны здания летом 1945 г. комиссией из авторитетнейших белорусских историков и зодчих ратуша была признана памятником всесоюзного значения.

* * *
В 1953 г. Могилевский горисполком принял решение № 725 «О передаче на хранение Могилевскому горкоммунхозу бывшей ратуши как памятника архитектуры и о завершении к 5 декабря 1953 г. ремонта и восстановление ратуши»...

* * *
В июне 1957-го в одну ночь в Могилеве были одновременно взорваны два памятника зодчества 17-го века - ратуша и Успенская церковь постройки 1672 г.

* * *
В 1992 г. 23 мая был торжественно заложен и освящен архиепископом Максимом первый камень новой-старой ратуши. Заезжие строители поработали там в общей сложности не больше месяца. Наступила пауза в 15 долгих лет...

* * *
Новую историю новой-старой ратуши начало в августе 2007 г. ОАО «Промжилстрой». Итоги напряженной, поистине творческой работы строителей и отделочников налицо - возрожденная ратуша накануне торжественного открытия...

www.vestnik-mogileva.info


MyCity.by: В один миг ожила история могилевской Ратуши

СМІ пра адкрыцьцё Магілёўскай ратушыОткрытая площадка у Ратуши стала местом, где в один миг ожила история восстановленного символа города. Организаторы театрализованного представления постарались сделать так, чтоб пришедшие на праздник могилевчане и многочисленные гости, окунувшись в прошлое, о котором знали лишь по книгам, стали полноправными участниками событий. У ратуши появлялись и исчезали всадники, прекрасные дамы и кавалеры, мастера, возводившие деревянную, а потом «мурованную» ратушу, пожарные, Екатерина II, красноармейцы и другие персонажи, непосредственно связанные с историей белокаменной.

В продолжение мероприятия состоялась торжественная церемония вручения специальной премии Могилевского горисполкома «Достижение» за 2007 год, которая учреждена с целью стимулирования творческого труда, пропаганды передового опыта и признания достижений в производственной, творческой и общественной деятельности в различных сферах народного хозяйства города.

Мэр Могилева Виктор Шориков поблагодарил лауреатов за труд и выразил надежду на то, что после получения премии они не остановятся на достигнутом, а награда станет лишь дополнительным стимулом дальнейшей плодотворной работы. Праздник национальных диаспор

Могилев — город достаточно многонациональный. Кроме белорусов, в областном центре живет немало русских, поляков, украинцев, армян, грузин, евреев, азербайджанцев... Серьезных конфликтов на межнациональной почве в городе не случалось. Однако каждая диаспора живет в своем мире и мало что знает о проблемах и успехах других автономий. Возможность показать себя во всем блеске национальным образованием представилась во время проведения Праздника диаспор «Мы вместе», который прошел в рамках Дня Могилева.

Участники мероприятия, обустроив свой уголок, хвастались кухней и творческими способностями, в очередной раз убеждая взрослых и детей в том, что национальность не имеет никакого значения. Главное — уровень культуры, умение работать и дружить с теми, кто живет рядом с тобой.

www.mycity.by


БЕЛТА: К открытию могилевской ратуши приурочено издание книги о ее истории и возрождении

Вышла в печать книга "Магілеўская ратуша. Гістарычны лес і адраджэнне", сообщили корреспонденту БЕЛТА в Могилевском горисполкоме.

Это издание могилевских историков Александра Агеева и Олега Трусова стало еще одним подарком к празднику города и приурочено к открытию 3 июля возрожденной городской ратуши. В книге отражена судьба архитектурного символа самоуправления города, который насчитывает более чем трехсотлетнюю историю.

По словам Александра Агеева, целью написания книги стали обобщение, анализ и научно-популярный рассказ о многовековой истории могилевской ратуши в контексте европейской и белорусской истории. Здесь приводится описание этапов ее строительства, предназначения помещений, оформления интерьеров и экстерьеров, обоснование ее исключительного значения среди ратушных зданий Беларуси, а также описание проектов и проб ее восстановления в конце XX века и реальное возрождение в ХХI столетии.

При написании книги использовались как личные исследования авторов, так и работы известных исследователей могилевской истории. Кроме того, были учтены материалы археологических раскопок ратуши, которые находятся на хранении в фондах могилевских и других белорусских музеев, архивные материалы, информации газетных публикаций. "Все это позволяет приоткрыть завесу тайны над некоторыми загадками истории могилевской ратуши. Тем не менее многие моменты ее истории до сих пор не раскрыты, в том числе и обстоятельства таинственного решения о сносе здания в 1957 году", - сказал собеседник.

Книга издана в Могилевской областной типографии имени Спиридона Соболя тиражом 700 экземпляров. Это красочное подарочное издание, рассчитанное на самый широкий круг читателя.

news.belta.by


Гл. таксама:


Сёмая Ратуша ў Беларусі (фота, відэа)
Магілёўская ратуша: учора і сёння (фота)
Ратуша: талака а 17-ай гадзіне
Магілёў: ратушу аднавілі. Што далей? (фота)
Ратушу адчыняць 3 ліпеня (фота)
На шпілі Ратушы ўсталяваны флюгер (фота)
Вежа Ратушы цяпер з купалам і шпілем (фота)
Аднаўленьне Ратушы. Красавік (фота)
Ратуша: будаўнікі атынкоўваюць сьцены, узводзяць дах (фота)
Адбудова Ратушы: пачатак сакавіка (фота)
На вежы адноўленай Ратушы будзе бiць гадзiннiк
Нямецкая дахоўка для Магілёўскай ратушы
Аднаўленьне Ратушы: стан на 1 лютага (фота)
Фатаздымкі Ратушы: звонку й унутры
Працы па адбудове Ратушы ідуць да позьняга вечару (фота)

22:46 7.07.2008
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы