галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

На былой Віленскай руйнуюць помнікі архітэктуры (фота)
Пасля адсялення ў новыя кватэры жыхароў з дамоў па вуліцы Лазарэнкі 13 і 15, старыя будынкі засталіся без нагляду мясцовай улады і паціху развароўваюцца бамжамі ды п’яніцамі.

На былой Віленскай руйнуюць помнікі архітэктуры (фота)– Калі адсялялі жыхароў, – гаворыць жыхарка суседняга дома №17 Наталья Самахвалава, – то ім забаранялі забіраць з сабой дзверы, вокны, сантэхніку і г.д. Але адселены дом застаўся без аховы і пачаўся паступова развароўвацца. Кожную ноч шум з дома №15 не дае нам спаць жыхарам. Кожную ноч з яго нешта выносяць: ванны, унітазы, вокны, металічныя дзверы і пакінутую былымі жыхарамі мэблю.

У гэтым доме тры разы ўжо быў пажар. Столькі ж разоў сюды прыязджалі яго тушыць пажарныя і міліцыя. Але пакуль так усё і застаецца – ніякіх мер не прынята.

– Гэты дом адносіцца да пачатку ХХ стагоддзя і прадстаўляе архітэктурную каштоўнасць, – гаворыць дырэктар магілёўскага праваабарончага цэнтра Ўладзімір Краўчанка. – Не так шмат дамоў гэтага перыяда захавалася ў Магілёве. Гэты будынак, па дадзеных мясцовай газеты "Магілёўскія ведамасці", здаецца альбо ў арэнду, альбо выстаўляецца на продаж. Дзякуючы такому стаўленню мясцовых уладаў да праблемы, дом з кожным месяцам губляе свой рэальны кошт. Міліцыя, хоць і затрымлівала злодзееў, якія раскрадалі і падпальвалі дом, ніякіх мераў не прадпрыняла. Яны спасылаюцца на тое, што дом "бесхозный". Адзінае тлумачэнне таму, што адбываецца – гэта альбо давесці дом да такога становішча, каб потым яго прадаць па вельмі таннаму кошту, альбо паставіць пытанне аб яго зносе і пабудове на яго месцы новага дома, бо гэта вельмі добрае месца, якое знаходзіцца ў самым цэнтры горада.

– Будынак знаходзіцца на балансе домакіравання, – працягвае праваабаронца, – якое таксама бяздзейнічае. У начальніка ЖЭУ не хапае розуму паставіць у пад’езд дзверы і зачыніць іх на ключ, каб туды ніхто не трапіў. Службовыя асобы, якія павінны сачыць за парадкам і рэагаваць на скаргі жыльцоў суседняга дома, што неаднаразова звярталіся з просьбай прыняць меры, не звяртаюць на іх аніякай увагі.

Уладзімір Краўчанка падкрэслівае, што ідзе знішчэнне аб’екта, якому спрыяюць не толькі злодзеі і мясцовыя бамжы, але і кіраўніцтва горада. Ён лічыць, што па гэтым факце неабходна ўзбудзіць крымінальную справу і прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, работнікаў мясцовага домаўпраўлення і гарвыканкама, якія адмаўляюцца выконваць свае абавязкі.

www.bulletinonline.org

На былой Віленскай руйнуюць помнікі архітэктуры (фота)
Дамы №№13 і 15. Верасень 2007 г.

19:07 11.07.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы