Натуру для фільму "Шчыт айчыны" вядомы малады рэжысёр Дзяніс Скварцоў шукаў 3 месяцы. Здымачная група "Беларусьфільму" праехала амаль усю краіну. Дзяніс Скварцоў, рэжысёр: “Праз 5 гадоў у Беларусі не будзе ўвогуле ніводнага гораду, дзе можна будзе адзняць даваенны перыяд. То бок, гэта дзякуючы дажынкам”. Аскепкі архітэктурнага ансамблю, якія б пасавалі да гістарычных здымкаў, рэжысёр знайшоў толькі ў Быхаве, Бабруйску, а таксама ва ўлюбёнай кінематаграфістамі ды разбуранай уладамі Горадні. Дзяніс Скварцоў, рэжысёр: “Там мы знайшлі Магілёў, бо ў самім Магілёве яго ўжо няма”. Паводле www.belsat.eu З разбурэньня пачалася "рэканструкцыя" дому 18-га стагодзьдзя на былой Ветраной вуліцы
Гл. таксама:На былой Віленскай руйнуюць помнікі архітэктуры (фота) 21:51 15.07.2008 |