|
| ТБМ ладзіць вандроўку па Берасцейскім Палессі |
|
Дарагія сябры! Магілёўская суполка ТБМ імя Францішка Скарыны з 8 па 10 жніўня ладзіць чарговую – трэцюю сёлета! - вандроўку па Заходняй Беларусі. Калі ў траўні мы наведалі паўночна-заходнюю частку краіны, а ў ліпені пабачылі колішнюю Літву – Наваградчыну, то ў жніўні мы накіруемся на паўднёвы захад Беларусі – Берасцейскае Палессе.
 Прапануем Вашай увазе маршрут падарожжа, якое пройдзе па тэрыторыі сучасных Баранавіцкага, Івацэвіцкага, Пружанскага, Камянецкага, Берасцейскага, Кобрынскага, Драгічынскага, Іванаўскага, Пінскага і Лунінецкага раёнаў: Магілёў – Менск – Завоссе – Сталовічы - Івацэвічы - Косава - Ружаны - Пружаны (першы дзень) - Камянец - Высокае - Воўчын - Вістычы - Чарнаўчыцы – Брэст – Кобрын – Валовель - Закозель - Драгічын - Іванава (другі дзень) - Моталь - Моладава - Дастоева- Парэчча - Пінск – Парахонск – Лунінец – Мікашэвічы – Слуцк – Менск - Магілёў. На працягу вандроўкі мы пабачым мноства выдатных помнікаў архітэктуры, сярод якіх палац Пуслоўскіх у Косаве, палац Сапегаў у Ружанах, Камянецкая вежа, Траецкі касцёл у Чарнаўчыцах, Брэсцкая крэпасць, жамчужына Палесся – Пінск… Разам з тым мы наведаем шэраг мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю вядомых асобаў, чый лёс звязаны з Берасцейшчынай: Адам Міцкевіч, Тадэвуш Касцюшка, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Апанас Філіповіч, Казімір Лышчынскі, Юльян Урсын Нямцэвіч, Яўгенія Янішчыц, Якуб Колас, Аляксандр Блок, Фёдар Дастаеўскі, Эліза Ажэшка, Напалеон Орда, Андрэй Баболя… На працягу падарожжа запланаваны экскурсіі ў музеі ў Завоссі, Косаве, Камянцы, Брэсце, Моталі, Парэччы, Пінску, Парахонску. Далучайцеся! Маршрут распрацавалі: Алег Дзьячкоў, Юрась Каласоўскі. Даведкі па тэлефонах: (029) 388-35-61, (029) 245-64-52 (Алег), (033) 627-19-52 (Юрась). Фота darriuss, radzima.orgГл. таксама:Турэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)Фотарэпартаж з Купальскага фэстуКупальскі фэст на ДруціЗапрашаем у чарговую вандроўку!Вандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4) Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй БеларусіГальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2) Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)Вандроўка на паўночны захад Беларусі (маршрут, фота)Суполка на сайце "В контакте" 23:41 24.07.2008 |
|
|
|
|