15-16 жніўня 2008 года старажытны беларускі горад Мсціслаў зноў гасцінна запрашае на фестываль сярэднявечнай культуры «Мсціслаўскі фэст – 2008». Мэта фестываля – праз стварэнне атмасферы сярэднявечнага свята спрыяць адраджэнню старадаўніх традыцый і духоўнасці на ўсходняй Беларусі, папулярызацыі зацікаўленасці да рыцарскай культуры, фольк-напрамку ў музыцы, старадаўняга танца, народных раместваў.
 Свята мае мульцікультурную накіраванасць – ахоплівае перыяд як ранняга, так і позняга Сярэднявечча ва ўсей разнастайнасці традыцый і культурных напрамкаў. Акрамя цэнтральнай рыцарскай часткі, фестываль уключае ў сябе і іншыя элементы рэканструкцыі сярэднявечнай культуры: музыка – ад розных апрацовак фольку да музыкі палацаў і замкаў, будуць таксама прадстаўлены і грыгарыянскія харалы; старадаўнія танцы, вулічныя фарсы, батлейка, гістарычны тэатр, майстар-класы народных раместваў, выставы. Адметнасць селетняга фестываля – міжнародны склад удзельнікаў. На фестываль ужо пагадзіліся прыехаць Opolskie Bractwo Rycerskie і Kapela Dudziarzy Wielkopolskich з Польшчы, дудары з Масквы, Санкт-Пецярбургу; «Магілёўскай дружынай» запрошаныя рыцарскія клубы з Расіі і Украіны. У дні «Мсціслаўскага фэста» ўпершыню адбудзецца з’езд Мсціслаўскага зямляцтва – гэтай падзеі прысвечаныя канферэнцыя і конкурс «Архіў асабістай памяці», арганізаваны пры дапамозе Архіва музея літаратуры і мастацтва. Каардынатары па сустрэчы зямляцтва ў Мсціславе – Мікалай Нікадзімавіч Талпыга: тэл. +375296544841; Уладзімір Віктаравіч Шыленкоў: тэл. +375295461069. Арганізатары фестываля: Аддзел культуры Мсціслаўскага райвыканкаму, рыцарскія клубы “Магілёўская дружына”, “Вялікае Княства”, Мсціслаўскае зямляцтва, пры непасрэднай падтрымцы і ўдзеле касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі г. Мсціслава. Паводле uff-by.orgГэтак было ў 2007 годзе: 23:57 26.07.2008 |