На сайце газэты “Звязда” разьмешчаны тэкст новага закону аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Паводле дакумэнту, “дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна ці часова пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, павінны кіравацца Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (…) ва ўсіх сфэрах і выпадках выкарыстаньня пісьмовай беларускай мовы”. Закон быў зацьверджаны кіраўніком Беларусі 23 ліпеня сёлета. Новыя правілы беларускай мовы маюць набыць сілу 1 верасьня 2010 году. Новыя Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (файл у фармаце .doc)Гл. таксама:Лукашэнка абнавіў правапісМове засталося два гады 22:28 28.07.2008 |