галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Лета – пара кветак
Вы прафесіянальны фларыст? Вас цікавіць ікебана? Вы хочаце больш даведацца пра флёксы ці лілеі? Вы ўсе такія розныя, але Вас аб’ядноўвае адно – любоў да кветак. Менавіта для такіх людзей была арганізавана выстава летніх кветак, ужо другая па ліку. Арганізатары назвалі яе проста – Кветкі лета.

Выстава працавала 26-27 ліпеня ў Магілёўскім абласным палацы культуры. Дык хто паказаў гледачам некалькі дзесяткаў гатункаў ружаў, вяргіній, флёкс, лілей і лілейнікаў? З гордасцю кажу, што гэта клуб “Фітадызайн”, старшыней якога з’яўляецца Любоў Князькова. Выставу падтрымалі і Валянціна Малыгіна, і гарадская суполка ТБМ імя Францішка Скарыны (куды ж без яе?!). Уваход быў вольны, а ў нядзелю ўсім ахвотным кветкі проста раздавалі. Гэтым маглі б скарыстацца, напрыклад, закаханыя юнакі і на спатканне прыйсці з букетам руж…

Калі хто з Вас, шаноўныя сябры, засмуціўся, што не патрапіў на гэтую выставу, не сумуйце. Хутка будзе праходзіць выстава восеньскіх кветак. Арганізатары абяцаюць, што на ёй будзе каля двухсот (!) гатункаў вяргінь.

Вас зацікавіла выстава? Вы хочаце дапамагчы правесці яе ці паказаць там і свае кветкі? Калі ласка! Далучайцеся!

Падрабязную інфарацыю Вы можаце атрымаць па тэл.:

Алег (+37529) 3-88-35-61; Ала 46-46-31


Вольга Гаўрыленка


Гл. таксама:


“Кветкі лета” ў Палацы культуры
У Магілёве адкрылася выстава кветак (фота)

18:21 31.07.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы