галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Беларусь як terra incognita
Тэматычныя вандроўкі Магілёўскай суполкі ТБМ імя Францішка Скарыны як шлях далучэння да беларушчыны.

Сёлета адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Магілёўскай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны стала арганізацыя падарожжаў па Беларусі. Гэтыя вандроўкі можна разглядаць як нефармальную адукацыю, якая ажыццяўляецца шляхам азнаямлення з багацейшай спадчынай Беларусі:

помнікамі архітэктуры – культавымі пабудовамі (касцёлы, цэрквы, сінагогі, мячэці), палацава-паркавымі ансамблямі, сядзібамі;

мясцінамі, звязанымі з дзейнасцю вядомых асоб - пісьменнікаў, педагогаў, мастакоў, дзяржаўных дзеячаў;

музеямі – літаратурнымі, мастацкімі, краязнаўчымі, прысвечанымі жыццю і дзейнасці той ці іншай асобы.

Пры гэтым акцэнтуецца ўвага на наведванні не столькі найбольш вядомых турыстычных аб’ектаў, колькі на мала вядомых шырокім колам грамадскасці мясцінах, якія, маючы неацэнную гісторыка-культурную каштоўнасць, у перспектыве могуць зрабіцца папулярнымі як у айчынных, так і ў замежных турыстаў.

Беларусь як terra incognitaВарта адзначыць, што на пачатку падарожжа кожны з яго удзельнікаў атрымлівае адмысловы буклет, дзе паказаны маршрут і аб’екты наведвання, партрэты асоб, звязаных з мясцінамі паездкі. Адметнасцю вандровак трэба лічыць і тое, што на яе працягу кожны рыхтуе даклад па пэўным аб’екце падарожжа альбо аповед пра жыццё і дзейнасць асобы, так ці інакш звязанай з мясцінамі вандроўкі. Такім чынам, усе атрымліваюць магчымасць пабыць у ролі экскурсавода, ацаніць сваю працу шляхам параўнання з дакладамі іншых.

Анонс падарожжаў, а таксама артыкулы і фортарэпартажы з праведзеных вандровак, будучы прадстаўленымі ў газетах “Наша слова” і “Газэце Магілёўскага ТБМ” і на сайце mahilou.org, акрэсліваюць перспектывы развіцця турыстычнага бізнесу ў той ці іншай мясцовасці Беларусі. У бліжэйшым будучым плануецца пасля кожнага падарожжа ладзіць прэзентацыю дыска з фота- і відэаматэрыяламі вандроўкі.

Сёлета Магілёўскай суполкай ТБМ былі арганізаваны тры вандроўкі па Заходняй Беларусі: колішняй Віленшчыне (поўнач Гродзенскай і захад Віцебскай абласцей), калысцы Вялікага княства Літоўскага – Наваградчыне і Берасцейскім Палессі. На працягу гэтых падарожжаў іх удзельнікі наведалі каля 100 населеных пунктаў, мноства помнікаў архітэктуры і мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю вядомых асоб – Адама Міцкевіча, Цёткі, Францішка Багушэвіча, Тадэвуша Касцюшкі, Кастуся Каліноўскага, Ларысы Геніюш, Напалеона Орды, Элізы Ажэшкі, Фердынанда Рушчыца, Тамаша Ваўжэцкага, Канстанцыі Буйло і многіх іншых.

У далейшым запланавана правесці шэраг вандровак па іншых рэгіёнах краіны, а таксама сумежных тэрыторыях Расіі і Украіны, якія раней уваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага.

Падрыхтаваў Юрась Каласоўскі


Гл. таксама:

ТБМ ладзіць вандроўку па Берасцейскім Палессі
Турэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)
Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)
Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)
Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)
Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)
Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)
Фотарэпартаж з Купальскага фэсту
Купальскі фэст на Друці
Запрашаем у чарговую вандроўку!
Вандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)
Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)
Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)
Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)

Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй Беларусі
Гальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)
Вандроўка на паўночны захад Беларусі (маршрут, фота)
Суполка на сайце "В контакте"

18:34 4.08.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы