Апошнім часам адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Магілёўскага ТБМ імя Францішка Скарыны стала арганізацыя падарожжаў па Беларусі. Менавіта такім чынам - праз знаёмства з гісторыка-культурнай спадчынай нашай Радзімы – ажыццяўляецца, як неаднаразова падкрэсліваў старшыня суполкі Алег Дзьячкоў, далучэнне да беларушчыны, што з’яўляецца адной з галоўных мэтаў дзейнасці таварыства. 
Сёлета на працягу трох вандровак па Заходняй Беларусі, якія арганізавала Магілёўскае ТБМ, яе ўдзельнікі пабывалі ў 30 раёнах Беларусі: 14 – Гарадзенскай, 9 – Берасцейскай, 5 - Віцебскай і 2 – Менскай абласцей. За 10 дзён падарожжаў мы пабылі ў дзесятках гарадоў, мястэчак і вёсак, дзе пабачылі і наведалі мноства помнікаў архітэктуры, шэраг музеяў, і мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю вядомых беларусаў.
Прапануем вашай увазе толькі няпоўны пераклік таго, што давялося пабачыць і дзе атрымалася пабываць:
музеі Язэпа Драздовіча ў Германавічах, Адама Міцкевіча ў Наваградку і Завоссі, Яўгеніі Янішчыц у Парэччы, Тадэвуша Касцюшкі ў Косаве, Брэсцкая крэпасць і археалагічны музей “Бярэсце”, музеі ў Мосары, Гудзевічах, Камянецкай вежы, Моталі, Пінску, Пружанах;
палацы ў Шчучыне, Высокім, Паставах, Валожыне, Косаве, Ружанах, замкі ў Наваградку, Крэве, Гальшанах, мноства сядзібаў, касцёлаў, цэркваў, сінагог, мячэць у Іўі;
мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Адама Міцкевіча, Якуба Коласа, Тадэвуша Касцюшкі, Алаізы Пашкевіч, Элізы Ажэшкі, Яна Чачота, Яўгеніі Янішчыц, Канстанцыі Буйло, Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Кастуся Каліноўскага, Тамаша Ваўжэцкага, Рамуальда Траўгута, Андрэя Баболі, Напалеона Орды, Казіміра Лышчынскага, Юльяна Урсына Нямцэвіча, Фердынанда Рушчыца і многіх іншых;
прыгажэйшыя краявіды ў ваколіцах Браслава, Наваградка, азёраў Нарач, Свіцязь, рэк Нёман, Вілія, Мухавец, Шчара, Ясельда, Піна, Дняпроўска-Бугскага канала…
Акрамя ўсяго пералічанага, хочацца падкрэсліць, што ўсе вандроўкі адбываліся ў атмаферы прыязнасці і добразычлівасці, а кожны з удзельнікаў прымаў непасрэдны ўдзел у правядзенні экскурсій, рыхтуючы адпаведны даклад па пэўнай мясціне. Безумоўна, застануцца ў памяці і сустрэчы з цікавымі людзьмі – настаўнікам беларускай мовы і заснавальнікам літаратурна-краязнаўчага музея ў Гудзевічах Алесем Белакозам, ксяндзом Францішкам у Суботніках і ксяндзом Людвікам у Гнезне, мясцовымі краязнаўцамі…
Дарэчы, кожны чалавек, які дапамагаў нам ў знаёмстве з яго роднымі мясцінамі, атрымліваў у падарунак тэматычны буклет пра падарожжа альбо насценныя календары з сімволікай Магілёўскага ТБМ. Таксама са знешняга боку нашага аўтобуса ў кожнай з вандровак быў прымацаваны вялікі каляровы плакат з назвай паедкі, указаннем маршрута, фотаздымкамі запланаваных да наведвання мясцін і партрэтамі вядомых асоб, якія ўславілі іх. А ў апошнім падарожжы па Берасцейшчыне мы нават займелі сваю харугву!
Увогуле ж, праведзеныя вандроўкі дазволілі пераканацца ў тым, што мы з’яўляемся нашчадкамі багацейшай спадчыны і наш абавязак - ведаць і берагчы яе: аднаўляць тое, што магчыма аднавіць, і памятаць пра страчанае. Па выніках сёлетніх падарожжаў запланавана зрабіць прэзентацыю дыскаў з фота- і відэаматэрыяламі з вандровак.
Безумоўна, мы будзем падарожнічаць і далей: ужо 16 жніўня Магілёўскае ТБМ ладзіць аднадзённую “пілігрымку” на рыцарскі фэст у старажытны Мсціслаў, а ў верасні запланавана паездка на Дзень беларускага пісьменства ў Барысаў – далучайцеся! Нас аб’ядноўвае жаданне адкрываць для сябе Бацькаўшчыну – такую блізкую і родную, але такую невядомую і яшчэ зусім мала спазнаную Беларусь. Наперадзе – новыя падарожжы, новае адкрыццё Беларусі!
Юрась Каласоўскі
Гл. таксама:Падарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыяКосава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Па прасторах Берасцейшчыны Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)Старажытны Мсціслаў запрашаеТБМ ладзіць вандроўку па Берасцейскім ПалессіТурэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)Фотарэпартаж з Купальскага фэстуКупальскі фэст на ДруціЗапрашаем у чарговую вандроўку!Вандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй БеларусіГальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2) Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)Вандроўка на паўночны захад Беларусі (маршрут, фота)Суполка на сайце "В контакте"